Якасныя кармы — па новых тэхналогіях

Якасныя кармы —  па новых тэхналогіях

tornado kasavica

Каму, як не аграрыям, разумець, што якасныя і збалансаваныя кармы — гэта будучыя малако, мяса і іх заробкі. Наколькі прадукцыйна яны папрацуюць падчас нарыхтоўкі кармоў, будзе залежаць далейшы вынік работы ўсёй  жывёлагадоўчай галіны. Крыху стрымлівае тэмпы работ дажджлівае надвор’е, але прамаруджваць нельга: травы якраз набралі неабходную масу і дасягнулі стадыі найбольшай спажыўнасці.

ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў ліку першых у раёне распачало “зялёнае жніво”. Перад гаспадаркай стаіць задача нарыхтаваць каля 6 тыс. т сенажу, 18 тыс. т — сіласу і 1,5 тыс. т — сена. Каб выканаць запланаванае, корманарыхтоўка вядзецца актыўнымі тэмпамі.
Калі карэспандэнты “раёнкі” ў сераду завіталі на палеткі райаграпрамтэхзабеспячэння, якія знаходзяцца за в.Пацава Слабада, работы тут “кіпелі”: на 46 га працавала больш за 10 адзінак тэхнікі.
Сумесь люцерны з цімафееўкай ляжала ў роўных валках. Механізатар Яўген Рудак на МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам “Тарнада” падбіраў зялёную масу, здрабняў яе і скручваў у рулоны. За два дні работы прэс-падборшчыка было нарыхтавана 400 рулонаў, кожны ў сярэднім вагой па 500 кг.
Шчыра кажучы, работа прэс-падборшчыка “Тарнада” заварожвае: адзін агрэгат выконвае шырокае кола сельгасаперацый. У адно імгненне падвяленая зялёная маса здрабняецца, скручваецца, абматваецца ў сетку, затым запакоўваецца ў стрэйч-плёнку. За час ён можа скруціць больш за 50 рулонаў. Акрамя сенажа такім спосабам у стрэйч-плёнку можна запакоўваць сена і салому. Не з’яўляецца праблемай, калі рулон атрымліваецца крыху большым ці наадварот меншым па памерах: сістэма абмоткі вымярае кожны рулон і настройвае праграму на неабходную шырыню і вышыню. Затым кампьютар пралічвае неабходную колькасць абаротаў для абматвання плёнкай.
Акрамя запакоўкі ў стрэйч-плёнку ў РАПТЗ вядзецца за-кладка сенажу ў траншэі. Па становішчу на 28 мая было нарыхтавана больш за 500 т, усяго плануюць закласці 4 сянажныя ямы. Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна. На гэтых работах задзейнічаны Сяргей Зазерскі і Уладзімір Комар, на выраўніванні ямы — Андрэй Хлапкоў.
На здрабненні зялёнай масы занятыя механізатары Сяргей Комар і Аляксандр Тылінскі, зграбаюць валкі — Рыгор Булах і Пётр Цалко. Бесперапынную работу па запаўненні сянажнай траншэі забяспечваюць Сяргей Чудапал, Мікалай Таркан, Дзмітрый Паладзенка, Фёдар Храмовіч, Пётр Дрозд, Пётр Белакурскі, Леанід Паркалаў, Сяргей Комар і Валерый Араеў.
Пакуль дазвалялі пагодныя ўмовы ў сельгаспрадпрыемстве паспелі нарыхтаваць 150 т сена.
Дзякуючы добра арганізаванай, зладжанай рабоце працаўнікоў гаспадаркі, з кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў нарастаюць. У сваю чаргу і кіраўніцтва РАПТЗ імкнецца стварыць для механізатараў неабходныя ўмовы для плённай працы: усе забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, спецвопраткай, кожнаму даведзены ўмовы працоўнага спаборніцтва і аплаты працы.
Нарыхтаваць якасныя кармы для грамадскага статка ў найбольш кароткія тэрміны — галоўная задача сельгасвытворцаў, гэта добра разумеюць, як спецыялісты, так і механізатары райаграпрамтэхзабеспячэння.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024