Темы

1 чэрвеня — Дзень меліяратара

1 чэрвеня — Дзень меліяратара

vodhozovcy

Уклад меліяратараў у справу павелічэння аб’ёмаў урадлівых земляў і павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны неацэнны.
Днямі мы пабывалі ў ААТ “ПМК-97 Вадгас” і пацікавіліся, з якімі працоўнымі дасягненнямі падыходзіць калектыў да прафесійнага свята, на выкананні якіх задач акцэнтуе асаблівую ўвагу.

Сёння ў арганізацыі працуе 85 чалавек, асноўны касцяк — гэта вопытныя, дасведчаныя ў сферы меліярацыі кадры. За студзень — красавік выкананы аб’ём работ у дзеючых цэнах на суму 2 млрд. 528 млн. руб., што складае 119% да плана.
Як адзначыла галоўны інжынер Ганна Ходасава, характарызуючы асноўныя віды работ, выконваючы дзяржзаказ па праграме меліярацыі земляў, за 4 месяцы бягучага года работнікі “Вадгаса” асвоілі 1 млрд. 399 млн. руб., што складае 143% да плана, а за красавік было выканана меліярацыйных работ на суму 474 млн. руб., практычна ў 4 разы больш адпаведнага ўзроўню мінулага года.
У межах рэалізацыі аграме-ліярацыйных мерапрыемстваў рыхтавалі зямельныя плошчы ў СВК “Калгас “Свярдлова” — усяго тут 88 га. Тут жа займаліся рамонтам меліярацыйнай сістэмы “Белая”.
Меліяратары займаюцца таксама падрыхтоўкай земляў да ўвядзення ў севазварот у СВК “Бераснёўскі”: з запланаваных 142 га даведзены да ладу і засеяны сельгасарганізацыяй 60 га.
Праводзіцца рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Кострычка” РАПТЗ, якую плануецца здаць у эксплуатацыю ў жніўні. А ўжо ў чэрвені мяркуюць увесці ў строй дзеючых другі комплекс меліярацыйнай сістэмы “Дабрыца” — участак “Асаўнік” у СВК “Добасна-агра”, да канца ліпеня — першы комплекс.
Да жніўня будзе практычна асвоена гадавая рэгіянальная праграма меліярацыі. Далей запланавана правядзенне аграмеліярацыйных работ у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў працэсе падрыхтоўкі да абласных “Дажынак”.
Ганна Ходасава падкрэсліла ў размове, што сітуацыя ў калектыве, узровень арганізацыі работ і, адпаведна, канчатковыя рэзультаты змяніліся ў лепшы бок з прыходам у пачатку мінулага года новага кіраўніка.
Працягваючы экскурсію па “Вадгасе”, мы сустрэліся з яго дырэктарам Аляксандрам Вербінавым. Ён спыніўся на іншых напрамках дзейнасці меліяратараў: яны выступаюць падрадчыкамі на работах па рэканструкцыі МТФ у СВК “Добасна-агра”. Уведзены ў строй асноўны пускавы комплекс — хлеў і даільна-малочны блок, распачата будаўніцтва другога хлява.
На субпадрадзе выкананы шэраг работ у ходзе ўзвядзення МТФ “Лёўкавічы” ў КСУП “Жылічы”.
Кіраўнік арганізацыі не без гонару канстатаваў, што ў мінулым годзе істотна папоўніўся іх тэхнічны парк: пры садзеянні ДВА “”Белмеліявадгас” атрымалі па лізінгу шмат новых адзінак тэхнікі. Сёлета ім вы-дзелена касілка, чакаюць планіроўшчык доўгабазавы, карчавальнік.
І самі вадгасаўцы не сядзяць склаўшы рукі, аднаўляюць старую тэхніку. На сённяшні дзень тут маюцца 4 экскаватары, поўны шлейф машын для глебаапрацоўкі, 3 бульдозеры, сродкі малой механізацыі, набытыя за ўласныя грошы. Надзейнае тэхнічнае забеспячэнне неабходна, каб выконваць запланаваныя работы аператыўна, з меншымі затратамі, падкрэсліў Аляксандр Вербінаў.
Вадгасаўцы стараюцца адшукаць і дадатковыя аб’ёмы работ. Усе намаганні калектыву накіраваны на тое, каб забяспечыць выкананне паказчыка эфектыўнасці дзейнасці — запланаванай выручкі на аднаго сярэдняспісачнага работніка. Тады ў арганізацыі будзе магчымасць далей развівацца.
Аляксандр Вербінаў адзначыў, што многія праблемныя пытанні ўдаецца вырашаць з дапамогай мясцовай улады, пры яе падтрымцы дасягнута стабільнасць у рабоце.
Яе ўмацоўваюць сваёй зладжанай, руплівай працай лепшыя работнікі. Усю сваю працоўную біяграфію прысвяцілі арганізацыі вадзіцель Аляксандр Бараноўскі, інжынер па кадастры Таццяна Горбаль. Ды і галоўны інжынер Ганна Ходасава працуе тут з 1985 года, ужо 12 гадоў — на гэтай паса-дзе. Працяглы час шчыруюць тут намеснік дырэктара па механізацыі Аляксандр Кірычэнка, загадчык склада Ніна Якімчанка і многія іншыя.
Раўняюцца на вопытных работнікаў маладыя спецыялісты. Так, летась пасля заканчэння БСГА ўліліся ў працоўны калектыў муж і жонка Аляксандр Казека і Святлана Салавей: ён працуе майстрам, яна — эканамістам. Сваю справу выконваюць добрасумленна, адказна, кіраўніцтва задаволена маладым папаўненнем і спадзяецца, што калектыў будзе для яго родным многія гады.
Застаецца пажадаць меліяратарам паспяховага выканання намечаных арыенціраў!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

В районном Доме культуры г.Кировска проходит акция «Здоровье щитовидной железы»

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем