Темы

Вогненнымі дарогамі вайны…

Вогненнымі  дарогамі вайны…

zgitbor

Дзень 15 чэрвеня 1942 г. стаў апошнім днём для 1800 жыхароў Борак і іншых населеных пунктаў Грыбавецкага сельсавета. На світанку немцы акружылі вёскі, выганялі з хат і расстрэльвалі мірных жыхароў: жанчын, дзяцей, састарэлых. Закончыўшы сваю крывавую расправу, у сярэдзіне дня фашысты падпалілі ўсе 7 вёсак.
На мітынгу з нагоды велапрабегу ў межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прымеркаваную да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у в.Боркі ва ўсіх прысутных на вачах не высыхалі слёзы. Слёзы горычы, болю і пакут…
Сведка тых далёкіх падзей Марыя Васільеўна Шпакоўская расказала, як восенню 1942 года застаўшыеся ў жывых вяскоўцы пабудавалі невялікія хаты, але акупанты іх спалілі. Пасля жыхары вёскі яшчэ двойчы ўзводзілі жылыя пабудовы, толькі немцы іх зноў і зноў знішчалі. Людзям да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў давялося жыць у зямлянках у лесе.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Фёдаравіч Яромін пажадаў усім прысутным, каб памяць аб загінуўшых земляках жыла ў іх сэрцах вечна. Ён таксама засяродзіў увагу прадстаўнікоў маладога пакалення на тое, каб яны і надалей дапамагалі ўдзельнікам тых далёкіх ваенных падзей, агортвалі іх увагай і клопатам, а таксама пастаянна ўтрымлівалі тэрыторыю вакол помніка загінуўшых у належным парадку.
Затым старшыня Скрыпліцкага сельсавета Жанна Рышкевіч перадала лампаду з Агнём Славы і памяці герояў прадстаўнікам маладога пакалення вёскі Боркі.
Да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі ад удзячных нашчадкаў. Памяць загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця ўшанавана мінутай маўчання.
Затым быў дадзены старт удзельнікам велапрабегу.
На здымку:сведка жудаснай трагедыі ў в.Боркі М.В.Шпакоўская і ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.Ф.Яромін.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость