Трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій прайшоў у Кіраўску

Трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій прайшоў у Кіраўску

 

Трэнінг на тэму «Рэалізацыя прынцыпаў адкрытасці і галоснасці пры правядзенні выбараў» быў праведзены для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец.

Вяла трэнінг намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна сканцэнтравала ўвагу прысутных на значнасці замацавання ведаў і практычных навыкаў у кіраўнікоў і членаў выбарчых камісій па рэалізацыі патрабаванняў выбарчага заканадаўства, забеспячэння дэмакратычнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў галасавання.

У саставах участковых выбарчых камісій нямала прадстаўнікоў, маючых вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях, але, як было падкрэслена, спыніцца на асобных момантах падрыхтоўкі і правядзення выбараў усім толькі на карысць, і ў асаблівасці гэта датычыцца новых членаў камісій.

Трэнінг быў арганізаваны ў фармаце дзелавой гульні ў тры этапы: датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў (на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), падлік галасоў і ўстанаўленне рэзультатаў галасавання. Гэта ажыццяўлялася на аснове мадэлявання і вырашэння сітуацый, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання падчас датэрміновага галасавання, у дзень выбараў, пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка.

 У відэазале РДК, дзе праходзіў трэнінг, усё было ўвасоблена ў рэжыме рэальных выбараў у памяшканні для галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства: уладкаваны рабочыя месцы для членаў участковай выбарчай камісіі, назіральнікаў, устаноўлены скрыні трох відаў — для датэрміновага галасавання, для галасавання ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання і па месцы знаходжання выбаршчыкаў, а таксама кабіна для галасавання, металічны сейф. Тут жа быў размешчаны  інфармацыйны стэнд.

 

Удзельнікі атрымлівалі неабходную інфармацыю па выкананні выбарчых працэдур, адказвалі на пытанні па разглядаемых сітуацыях. Напрыклад, аб дзеяннях у адносінах да назіральнікаў, прадстаўнікоў афіцыйных СМІ і блогераў, выбаршчыкаў з дрэнным зрокам, у  тым выпадку, калі выбаршчык не можа самастойна запоўніць бюлетэнь для галасавання і іншых.

У ходзе трэнінгу прадстаўнікамі РАУС, РАНС, вузла электрасувязі былі асветлены пытанні аховы грамадскага парадку, забеспячэння пажарнай бяспекі, сувязі на ўчастках для галасавання.
Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024