Святочны канцэрт-віншаванне ў межах Тыдня маці адбыўся ў Цэнтры культуры і вольнага часу г.Кіраўска

Святочны канцэрт-віншаванне ў межах Тыдня маці адбыўся ў Цэнтры культуры і вольнага часу г.Кіраўска

У межах Тыдня маці ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося святочнае мерапрыемства “Усё на зямлі ад матчыных рук”. У зале панавала шчырая атмасфера, гучалі задушэўныя мелодыі і словы віншаванняў, удзячнасці і пажаданняў віноўніцам урачыстасці — жанчынам-маці.

[ngg_images source=”galleries” container_ids=”24″ sortorder=”635,634,636,637,638,639,640,641,642,643,644,645,646,647,648,649,650″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”120″ thumbnail_height=”90″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]У сваім звароце да іх старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы адзначыў, што сучасныя жанчыны актыўныя ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі: сярод іх — кіраўнікі і простыя работніцы. Але ў прыроднай сутнасці кожнай жанчыны заўсёды перавалодвае мацярынства, клопат пра дзяцей, трапяткія і чулыя адносіны да сям’і.

Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей — гэта тыя асновы, без якіх немагчымае ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы, падкрэсліў кіраўнік раёна.

Ён нагадаў, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца меры па рэфармаванні заканадаўства, накіраванага на падтрыманне традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, умацаванне сямейных каштоўнасцей, павышэнне прэстыжу здаровай гарманічнай сям’і, адказнага бацькоўства.

Было асабліва адзначана, што сёння ў раёне налічваецца 268 мнагадзетных сем’яў, 32 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці.  Міхаіл Гулы ўручыў пасведчанне мнагадзетнай сям’і і каштоўны падарунак кіраўчанцы Анастасіі Шчэрбіч.

Падарункі атрымаў таксама шэраг жанчын, выхоўваючых трое і больш дзяцей:  Вольга Васковіч, Ганна Выганоўская, Наталля Еўдакімава, Таццяна Кулагіна, Юлія Клачкова, Таццяна Назарчык, Вольга Петрусёва, Наталля Прусянкова, Наталля Садоўская.  

У гонар свята на сцэну быў вынесены кошык з кветкамі для ўсіх жанчын-маці ад кіраўніка раёна Міхаіла Гулага.

Удзячныя словы прагучалі ў адрас прысутных у зале Ганаровых грамадзян Кіраўскага раёна — поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы Людмілы Нічыпараўны Палевіч і Надзеі Аляксееўны Каранкевіч. Ім былі ўручаны памятныя сувеніры і кветкі.

 У гэты вечар жанчын-маці віншаваў са сцэны і першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Сухадольскі. Ён уручыў падарункі Вользе Баранчук, Ганне Бялянавай, Еўдакіі Белаглазавай, Ларысе Будніцкай, Вользе Яўсеенка, Ірыне Каральковай, Яўгеніі Крапіўніцкай, Антаніне Пялавай, Марыне Самойлавай, Юліі Салановіч.

Эстафету віншаванняў і пажаданняў працягваў першы сакратар райкама ГА “БРСМ”  Алег Бойка, а на сцэне былі ўшанаваны маладыя маці Ірына Пятроўская, Яна Русецкая, Вольга Шчамялёва, Кацярына Фядотава.

Любімым мамам і бабулям дарылі вершаваныя радкі дзеці, выконваліся песні, прысвечаныя жанчынам-маці, танцавальныя кампазіцыі. А фінальная песня “Шчасця вам жадаем!” прагучала ў выкананні ўсёй залы.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024