Темы

Насустрач абласным “Дажынкам-2014”

Насустрач  абласным  “Дажынкам-2014”

kranchik

З кожным днём у Кіраўску ўсё больш шырыцца фронт работ у межах падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014”. Зрабіць наш любімы горад яшчэ больш добраўпарадкавым, прыгожым, утульным, дастойна прыняць гасцей — справа гонару кіраўчан.

Адзін з аб’ектаў, дзе вядуцца актыўныя работы — будынак былога кінатэатра”Кастрычнік”, дзе затым размяшчаўся Цэнтр вольнага часу, састарэў фізічна і маральна і псаваў выгляд цэнтральнай часткі горада. За тое, каб прывесці будынак у парадак, актыўна ўзяліся работнікі Круглянскай ПМК-266. Пасля капітальнага рамонту: аб’ект карэнным чынам зменіць аблічча, тут будзе сучасны 3D кінатэатр арыенціровачна на 150 месц з вялікім экранам, якасным гукам: у кіраўчан з’явіцца магчымасць наведацца сюды, каб паглядзець новы фільм, з карысцю правесці вольны час. Тут будзе працаваць більярдная зала, праводзіцца масавыя культурныя мерапрыемствы.
З’явіўся новы тратуар па вул.Ленінскай, “апрануўся” ў асфальтавае пакрыццё зав.Пушкінскі. Будуць праведзены маштабныя работы па цэнтральнай вуліцы горада і на плошчы імя Кірава, у гарадскім парку і іншых месцах.
У працэсе падрыхтоўкі да “Дажынак” “раёнка” будзе інфармаваць чытачоў аб ходзе работ.

__________________________________________________________________________________

Думаецца, упаўне лагічна, што пры такіх шырокіх маштабах абнаўлення горада кіраўчане не павінны заставацца ў баку, а дапамагаць канкрэтным удзелам, улічваючы, што ўсё зробленае застанецца для нас на многія гады. У работы будзе ўкладзена нямала сродкаў з абласнога і раённага бюджэтаў, але на ўсе пазіцыі іх не хопіць. Таму ў раёне праводзяцца дні бязвыплатнай працы, у тым ліку з пералічэннем грашовых сродкаў, і калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў прымаюць у іх актыўны ўдзел.
Працоўны дэсант горада ў межах правядзення дзён бязвыплатнай працы шчыраваў у а/г Мышкавічы, п.Скачок: дарэчы, работы па добраўпарадкаванні тут працягваюцца.
У мінулую суботу працягвалася давядзенне да ладу ўчастка каля будынка былога аддзялення паштовай сувязі ў п.Скачок ля трасы Магілёў — Бабруйск: тут працавалі прадстаўнікі райвыканкама, рэдакцыі, УДП «Упраўленне капітальным будаўніцтвам Кіраўскага раёна» (на здымках уверсе). Актыўны ўдзел у работах прымалі: старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Спільваўся і ссякаўся гушчар расліннасці, загружаўся на транспарт і вывозіўся. Участак на вачах набываў акуратны выгляд.
У наступныя дні прадстаўнікамі арганізацый раёна наводзіўся парадак на безгаспадарных участках у п.Скачок, тут таксама высякаліся і ўбіраліся зараснікі.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость