Темы

Памяці загінуўшых будзем дастойныя!

Памяці загінуўшых будзем дастойныя!

kyrgan

Каля Кургана Славы сабралася шмат моладзі і людзей сталага ўзросту. Вахту памяці загінуўшым неслі вучні Паўлавіцкай СШ, якія былі апрануты ў ваенную форму. Лампаду з Агнём Славы і памяці герояў ад дэлегацыі Мышкавіцкага сельсавета прыняла старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская. У сваёй прамове яна звярнулася да прысутных з просьбай беражліва захоў-ваць памяць аб воінах-земляках, якія аддалі свае жыцці за мірную будучыню. Дарэчы, яна нагадала, як у свой час старшыня тагачаснага калгаса “Ніва” Анатоль Падаляк і галоўны ветурач Міхаіл Дзятлаў выступілі з ініцыятывай устанавіць прозвішчы ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў . Затым на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ўзвялі Курган Славы і закапалі ў яго капсулу са 152 прозвішчамі тых, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі.
Пранікнёным было выступленне Мікалая Гайдука, які ў свой час узначальваў Паўлавіцкі сельскі Савет дэпутатаў. Ён падрабязна спыніўся на тых баявых дзеяннях, якія адбываліся на тэрыторыі вёскі Барсукі і навакольных населеных пунктаў падчас вайны. Затым прачытаў верш “Дзеці вайны”, змест якога выклікаў у прысутных слёзы.
Дырэктар Паўлавіцкай СШ Наталля Макаронак пажадала рабятам выдатных летніх канікулаў і заклікала іх бацькоў забяспечыць сваім сынам і дочкам бяспечны адпачынак.
Затым перад прысутнымі з канцэртнай праграмай выступілі вучні Паўлавіцкай СШ. Да глыбіні душы ўсіх закранулі песні і вершы на ваенную тэматыку.
Тэхработнік мясцовага СДК Марыя Шаверава шчыра здзівіла сваіх землякоў: наладзіла для іх салодкі стол. Чаго тут толькі ні было! Пірагі, бліны, духмяны чай…
Пасля ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у велапрабегу па вуліцах аграгарадка.
Ніна ГУШЧЫНА,
дырэктар
Барсукоўскага СДК.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость