Спартыўна-масавае мерапрыемства прайшло на стадыёне Кіраўскай СДЮШАР
У межах раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” на стадыёне СДЮШАР прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства “Залатая восень”. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў дартсе, шахматах, шашках, скачках са скакалкай. Нягледзячы на даждлівае надвор’е, адбыліся таварыскія футбольныя сустрэчы паміж камандамі СШ №1, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і СДЮШАР.
У спаборніцтвах па дартсе сярод мужчын перамогу святкаваў Артур Крумкачоў, другі вынік паказаў Сяргей Бячкоў, замкнуў тройку прызёраў Самір Ахундаў. У жанчын перамагла Крысціна Каранкевіч, другі і трэці рэзультаты адпаведна — на рахунку Людмілы Ісакавай і Анастасіі Панасенка.
У скачках са скакалкай перамог Мікіта Пішчалін, які за хвіліну зрабіў 132 скачкі. Самір Ахундаў і Уладзіслаў Абразовіч занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Сярод дзяўчат зноў не было роўных Крысціне Каранкевіч. У тройку прызёраў трапілі таксама Аляксандра Кірэйчанка і Дар’я Эзрына.
Спаборніцтвы сярод шахматыстаў-мужчын выйграў Барыс Гаўрыленка. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Аляксандр Ласякоў і Віктар Бялянаў. У спрэчках дзяўчат і жанчын шахматную карону заваявала Паліна Бодык, другі вынік паказала Людміла Ісакава, трэці — Дар’я Эзрына.
Першая тройка мужчын-шашыстаў выглядае наступным чынам: Барыс Гаўрыленка, Арцём Жылінскі, Віктар Бялянаў. Сярод юнакоў перамог Аляксей Бодык, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Ілья Лебедзеў і Ілья Лунгу. У жанчын і дзяўчын пераможцай стала Людміла Ісакава, другое і трэцяе месцы адпаведна — у Паліны Бодык і Дар’і Эзрынай.