Темы

Гераічнымі дарогамі вызвалення Кіраўшчыны

Гераічнымі  дарогамі  вызвалення Кіраўшчыны

myshvel

У мінулую суботу ў а/г Мышкавічы завяршыўся велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды ў музеі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам вяскоўцаў, моладзі, педагогаў і вучняў мясцовай школы.

Лампаду з Агнём Славы і памяці герояў у апошні з 13 сельскіх населеных пунктаў раёна, на тэрыторыі якіх праводзіўся велапрабег, даставілі прадстаўнікі а/г Паўлавічы. Старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская перадала яе маладому пакаленню ардэнаноснай гаспадаркі і заклікала юнакоў і дзяўчат працягваць слаўныя традыцыі дзедаў і прадзедаў, ніколі не забываць тых жудасных выпрабаванняў, якія выпалі на лёс людзей старэйшага пакалення, а таксама пастаянна агортваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны клопатам і ўвагай.
Затым да прысутных звярнуўся старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Глекаў, які нагадаў падзеі далёкага 1943 года, калі бамбёжкам, масавым арыштам, аблавам паралельна з іншымі населенымі пунктамі сельсавета былі падвергнуты і Мышкавічы. То быў складаны перыяд акупацыі, калі гітлераўцы нанеслі значныя страты мясцовай гаспадарцы і сяльчанам. Таму самым незабыўным і радасным для людзей старэйшага пакалення стаў дзень вызвалення ад ненавіснага ворага.
Падчас мерапрыемства адзначалася, што гэтыя дні праходзяць у “Рассвеце” пад знакам слаўнага юбілею — 70-годдзя з дня ўтварэння сельгаспрадпрыемства. У старонкі яго летапісу ўпісаны прозвішчы многіх землякоў, якія сваімі ратнымі і працоўнымі подзвігамі праславілі родную гаспадарку: Герой Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы В.К.Старавойтаў, Героі Сацыялістычнай Працы В.І.Баркоўская, Е.П.Дрозд, Г.П.Елісеенка, Ф.Ф.Кісялёва, Х.Ц.Міхнёва, узнагаро-джаныя ордэнам Леніна І.Л.Барышчык, Н.Я.Бяляўская, Н.К.Бяляўская, М.С.Дамарод, В.П.Корзун, Л.С.Корзун, Ф.А.Скудная, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Л.Н.Палевіч і інш.
Увага прысутных прадстаўнікоў маладога пакалення была звернута на тое, каб яны пастаянна помнілі аб людзях, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, вызваляў родны край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, набліжаў доўгачаканую свабоду і незалежнасць, а таксама аб слаўных земляках, якія сваёй добрасумленнай і стараннай працай уносілі важкі ўклад у развіццё і станаўленне гаспадаркі.
Для прысутных была падрыхтавана канцэртная праграма, асноўнымі нумарамі якой былі вершы і песні на ваенную тэматыку.
Памяць аб загінуўшых абаронцах Мышкавіч, усяго нашага раёна і рэспублікі, якія не дажылі да таго светлага дня, калі ўвесь савецкі народ святкаваў перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, была ўшанавана мінутай маўчання.
Затым адбыўся велапрабег па галоўнай вуліцы аграгарадка.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость