Темы

Служыць самааддана – жыццёвае крэда

Служыць самааддана – жыццёвае крэда

Старшы следчы Максім Дудзінскі прыйшоў на службу ў раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з пачатку яго дзейнасці — у студзені 2012 года. Да гэтага моманту ён адтачваў сваё прафесійнае майстэрства ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Пасля заканчэння Дабаснянскай СШ Максім Аляксандравіч атрымаў спецыяльнасць юрыста на факультэце правазнаўства Акадэміі МУС. Малады і кваліфікаваны спецыяліст вярнуўся на Кіраўшчыну і пачаў свой нялёгкі, але такі неабходны грамадству шлях служэння Народу, закону, Айчыне.

З першых дзён сваёй працоўнай дзейнасці Максім Дудзінскі зарэкамендаваў сябе граматным і адказным спецыялістам, якому па сілах вырашэнне многіх складаных задач. Нездарма, калі ў раёне пачынала сваю работу новая структура — раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь — маладому спецыялісту прапанавалі месца следчага.

З таго моманту ён разам з калегамі стаіць на варце захавання закону ў самых розных сферах дзейнасці.

Штодзённыя абавязкі старшага следчага вельмі разнастайныя: прыняцце і разгляд заяў грамадзян, расследаванне крымінальных спраў па розных саставах злачынстваў і іншае.

Максім Дудзінскі пастаянна займаецца самаразвіццём, павышае сваю прафесійную падрыхтоўку. У 2016 годзе, без адрыву ад службы, ён закончыў факультэт “Фінансы і крэдыт” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Па яго словах, атрыманая тут прафесія вельмі дапамагае яму ў следчай рабоце, бо эканамічныя злачынствы, якія даводзіцца расследаваць, патрабуюць вельмі грунтоўных навыкаў і ведаў менавіта ў фінансавай сферы.

Са станоўчага боку адзначае работу Максіма Дудзінскага кіраўніцтва раённага аддзела Следчага камітэта. Яго вызначаюць дакладнасць і адказнасць, высокая выканальніцкая дысцыпліна, жаданне зрабіць даручаную справу дасканала і высокапрафесійна. Па выніках некалькіх апошніх гадоў старшы следчы Максім Дудзінскі быў прызнаны лепшым супрацоўнікам аддзела. Менавіта яму даручаюць разгляд найбольш складаных спраў.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость