Темы

Кіраўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Кіраўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Святочная раніца 3 ліпеня ў г.КіраўскуВетераны пачалася з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, размешчанай па вул.Гагарына, прадстаўнікамі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў. Удзел у цырымоніі прыняла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько.
Галоўная пляцоўка, дзе праводзіліся святочныя мерапрыемствы, была на гарадскім стадыёне, упрыгожаным рознакаляровымі флагамі. Тут адбыўся тэатралізаваны канцэрт “Роднаму краю прысвячаецца”.
На трыбунах — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі і дэлегацыі працоўных калектываў, моладзь, кіраўчане і госці горада.
З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Царыкаў.
У сваёй прамове ён падкрэсліў, што незалежнасць нашай краіны — заслуга пакалення пераможцаў, тых, хто, ахвяруючы самым дарагім — сваім жыццём — прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду. Вытрымаўшы ўсе жорсткія вы-прабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, наш народ застаўся няскораным, моцным духам і і аддадзеным роднай зямлі.
Сёння моцная і квітнеючая Беларусь упэўнена ідзе па выбраным шляху. Мы ганарымся, што ў нашай краіне пануюць мір, згода, парадак.
І Кіраўскі раён за сваю амаль 80-гадовую гісторыю стаў стабільна, дынамічна развіваючымся рэгіёнам, багатым на гістарычныя і працоўныя традыцыі, на людзей, якія сваімі ратнымі і працоўнымі справамі ўпісалі свае старонкі ў летапіс Славы Кіраўшчыны. Гэты летапіс дастойна працягвае сённяшняе пакаленне.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем