Умець выслухаць і дапамагчы

Умець  выслухаць   і  дапамагчы

12 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі. Упершыню загадам Міністэрства аховы грамадскага парадку БССР падраздзяленне з’явілася ў структуры ўнутраных органаў у ліпені 1966 года. Пачынаючы з 1972 года, у састаў аператыўна-дзяжурнай службы ўведзены штатныя адзінкі інспектараў-дзяжурных.
Асноўныя задачы аператыўна-дзяжурнай службы РАУС раус— ажыццяўленне кантролю за захаваннем правапарадку на абслугоўваемай тэрыторыі, своечасовая рэгістрацыя і аператыўнае рэагаванне на паступаючыя на пульт дзяжурнага паведамленні аб злачынствах, здарэннях, у тым ліку і аб надзвычайных здарэннях рознага характару. Міліцыянерам неабходна ўважліва выслухаць кожнага грамадзяніна, хутка разабрацца ў сутнасці пытання і ў лічаныя хвіліны прыняць правільнае рашэнне. Менавіта ад гэтых складаемых напрамую залежаць раскрывальнасць злачынстваў і давер грамадзян да людзей у пагонах.
За першае паўгоддзе бягучага года супрацоўнікамі аператыўна-дзяжурнай службы РАУС прынята 1234 заявы і паведамленняў аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях, праведзена разбіральніцтва з 534 грамадзянамі, дастаўленымі ў аддзел унутраных спраў.
На кожнае паведамленне дзяжурная служба рэагуе па «гарачых» слядах. Даволі часта паведамленні тычацца крадзяжоў і хуліганстваў, не абыходзіцца без сямейных і суседскіх сварак. Разабрацца і ацаніць іх перш-наперш павінен аператыўны дзяжурны.
У розныя гады ў дзяжурнай часці кіраўскай міліцыі добрасумленна неслі службу Іван Шчэрбіч, Уладзімір Каспяровіч, Рыгор Чайка, Міхаіл Горбель, Міхаіл Лагойка, Мікалай Іваноў, Мікалай Чарноў, Ігар Барысавец, Юрый Макаронак, Анатоль Петрашэвіч, Сяргей Сулімскі, Аляксандр Костка, Уладзімір Пархамовіч. Шэраг супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы РАУС з гонарам выканалі не толькі воінскі, але і свой грамадзянскі абавязак: яны прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сярод іх Аляксандр Картэль, Ігар Рудзько, Генадзь Сахар, Рыгор Букаты.
Дастойна зараз нясуць службу па ахове правапарадку старшыя інспектары-дзяжурныя Дзяніс Гарэлік, Юрый Бярозка, Аляксандр Русецкі, памочнікі дзяжурнага Яўген Пархамовіч, Іван Гушчын, Аляксей Іошын, міліцыянеры-вадзіцелі Юрый Лізуноў, Валянцін Жыдкоў, Сяргей Ціханаў і Алег Куляўцоў.
Міхаіл КАРАНКЕВІЧ,
старшы аператыўны дзяжурны АДС РАУС.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024