Темы

Чарговы Дзень адкрытых дзвярэй адбыўся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Кіраўска

Чарговы Дзень адкрытых дзвярэй адбыўся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Кіраўска

У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 адбыўся чарговы Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў школ раёна. На гэты раз пазнавальная экскурсія была арганізавана для рабят з 6 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Пра гісторыю станаўлення пажарнай службы, прафесію пажарнага, якасці, якімі павінен валодаць вы­ратавальнік, расказаў школьнікам намеснік начальніка РАНС Арцём Марозаў.

Таксама хлопчыкі даведаліся пра тое, як можна паступіць ва універсітэт Грамадзянскай абароны МНС або спецыялізаваны ліцэй пры дадзеным універсітэце, якія патрабаванні прад’яўляюцца да абітурыентаў, а таксама пра нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы і стане здароўя. Увазе рабят быў прадстаўлены відэафільм аб матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстаноў адукацыі, магчымасцях для вучобы і правядзення вольнага часу.

Затым госці накіраваліся ў пажарнае дэпо, дзе старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Жураўскі расказаў дзецям аб правілах паводзін у быце, бяспекі на лёдзе і пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.

Рабятам паказалі тэхніку, абсталяванне і спецадзенне, з дапамогай якога выратавальнікі змагаюцца з вогненнай стыхіяй, займаюцца ліквідацыяй над­звычайных сітуацый.

Захапляльным відовішчам для дзяцей стала дэманстрацыя магчымасцей пажарнага аўтамабіля.
Хлопчыкі яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае падчас мерапрыемства, а некаторыя з іх зацікавіліся магчымасцю паступіць у навучальныя ўстановы МНС.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость