Темы

Да збору другаснай сыравіны — па-гаспадарску

Актуальнасць збору другаснай сыравіны для Беларусі з кожным годам узрастае і ў першую чаргу гэта звязана з тым, што наша краіна не можа пахваліцца багаццем прыродных рэсурсаў.
Другасная сыравіна значна таннейшая за пярвічныя рэсурсы. Яе выкарыстанне дазваляе істотна скарачаць расходы на неабходную вытворчасці сыравіну, што ў сваю чаргу робіць нашу прадукцыю больш канкурэнтназдольнай як на ўнутраных, так і на знешніх рынках.

На нарадзе ў райвыканкаме было абмеркавана пытанне аб тым, як наладжаны збор, нарыхтоўка і перапрацоўка другаснай сыравіны суб’ектамі гаспадарання раёна, у тым ліку і выкананне плана дзяржзаказу.
У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 26 мая №11-25 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Пастановы Савета Міністраў РБ ад 25 красавіка 2014 года №394» арганізацыям, установам і сельгаспрадпрыемствам раёна даведзена заданне па збору шкла, паперы, кардону, полі-этылену, ПЭТ-бутэлек, гумы ў якасці другаснай сыравіны. Двум буйным нарыхтоўшчыкам — райспажыўтаварыству і УКП “Жылкамгас” даведзена заданне ў межах дзяржзаказу па дзвюх пазіцыях: шкло і папера. Па выніках першага паўгоддзя бягучага года дзяржзаказ па шкле імі выкананы. Што тычыцца паперы і кардону, выкананне склала 16,7 % гадавога плана. Райспажыўтаварыству і УКП «Жылкамгас» рэкамендавана актывізаваць работу ў гэтым напрамку.
Лепшым чынам абстаяць справы з нарыхтоўкай гумы: пры заданні на паўгоддзе ў 87 т раёнам на перапрацоўчыя пункты пастаўлена 109,8 т (126,2%).
Некаторыя з прысутных кіраўнікоў выказалі незадаволенасць высокімі планамі нарыхтоўкі другаснай сыравіны, аднак кіраўніцтвам раёна было заўважана, што калі зазірнуць на змесціва нашых звалак ды міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў, то іх тэрыторыя — своеасаблівы Кландайк: там і кардон, і поліэтылен, і ПЭТ-бутэлькі, і шкло, і гума. Усё гэта можна было б не выкідваць, а здаваць на прыёмныя пункты, што дазволіла б выконваць даведзеныя заданні, а таксама ўносіць немалаважны ўклад у паляпшэнне экалогіі.
Брыгадай УКП “Жылкамгас” праводзяцца работы па сартыроўцы камунальных адходаў на міні-палігонах, аднак у адзіночку камунгасаўцы не ўстане справіцца з той колькасцю “карысных” рэчаў, якія сюды вывозяцца. Неабходна, каб на прадпрыемствах і ў арганізацыях стаялі скрыні для раздзельнага збору адходаў. Пакуль у гэтым накірунку работа ідзе слаба. Прыкладам таму стала дэманстрацыя фотаздымкаў, якія былі зроблены падчас праведзенага па арганізацыях горада рэйду. У скрынях для смецця знаходзіліся так неабходныя для выканання плана папера, шкло, ПЭТ-бутэлькі і іншае. Недапушчальнай з’яўляецца і сітуацыя, калі з магазінаў у кантэйнеры выкідваюцца кардон, папера. Гандлёвыя прадпрыемствы абавязаны складзіраваць усё гэта і па меры назапашвання здаваць.
Многія прадпрыемствы, арганізацыі, установы, дарэчы, праявілі актыўнасць па збору другаснай сыравіны і па некаторых пазіцыях выканалі гадавыя планы. У ліку такіх, напрыклад, сельскія Саветы дэпутатаў, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Добасна-агра”, “Калгас “Беларусь”, ліцэй №15, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і іншыя. Але ёсць і такія, хто не сабраў і не здаў на нарыхтоўчыя пункты ніводнага кілаграма другаснай сыравіны.
Не павінна стаяць у баку ад гэтай важнай справы і насельніцтва, бо нельга вырашыць праблему раздзельнага збору смецця без асэнсаванага падыходу да гэтай справы кожнага чалавека. Трэба разумець, што ўсё гэта —каштоўныя рэсурсы. Наша задача — аказваць пасільную дапамогу ў вырашэнні дзвюх важнейшых дзяржаўных задач: эканамічнай і экалагічнай.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем