Темы

І зноў “Перцы” з Кіраўска – на вышыні!

І зноў “Перцы” з Кіраўска – на вышыні!

З чарговым поспехам выступілі прадстаўнікі Кіраўшчыны на спаборніцтвах па інтэлектуальных гульнях абласнога ўзроўню.

Выхаванцы клуба “Эрудыт” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – каманда “Перцы”  – прынялі ўдзел у І абласным чэмпіянаце сярод дзіцячых каманд 5-7 класаў, арганізаваным Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. За званне мацнейшых змагалася 27 каманд.

Ва ўсіх трох этапах турніру падапечныя трэнера Ігара Лукшова праявілі сябе выдатна. Першая гульня “Медыя-азбука” прынесла кіраўчанам перамогу. Затым у гульні “7х7” “Перцы” занялі 2-е месца, а ў традыцыйна рашаючым паядынку “Што? Дзе? Калі?” нашым рабятам зноў не знайшлося роўных – 1-е месца!

У агульным выніку “Перцы” з Кіраўска сталі абсалютнымі пераможцамі абласнога чэмпіянату і папоўнілі скарбонку поспехаў – як уласных, так і ЦДАДіМ, а таксама ўстаноў адукацыі, дзе здабываюць веды. Вось састаў зорнай каманды: Уладзіслаў Гаўрылаў (капітан), Анастасія Прусянкова, Ксенія Гузялевіч – СШ №2 імя К.П.Арлоўскага; Уладзіслаў Булачкін, Марыя Дрозд, Мікіта Манетаў – СШ №1. Трэнер – Ігар Лукашоў.

Так трымаць, кіраўчане! 

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем