У Кіраўску ў межах акцыі “Бяспечны Новы год” прайшла прафілактычная сустрэча
У межах акцыі “Бяспечны Новы год” у актавай зале раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была арганізавана прафілактычная сустрэча. Прадстаўнікі РАНС размаўлялі з прысутнымі аб правілах бяспекі, нагадалі пра зімнія небяспекі, у тым ліку пра небяспеку выхаду на лёд.
Як адзначыла інспектар СПіУГ РАНС Анастасія Юрчанка, актуальным пытаннем былі правілы бяспекі падчас навагодніх святкаванняў, правілы выкарыстання піратэхнікі, упрыгожвання навагодняй ёлкі.
У завяршэнні сустрэчы выратавальнікі прапанавалі да прагляду прафілактычныя фільмы і ўручылі кожнаму бяспечную навагоднюю віншавальную паштоўку.