Весткі з палёў
Механізатары СВК “Бераснёўскі” першымі ў раёне вывелі свае камбайны на пасевы збожжавых і зернебабовых культур. За першы дзень яны ўбралі 55 га.
Уборку рапсу закончылі СВК “Калгас “Беларусь” і КСУП “Жылічы”: яны ўбралі культуру адпаведна на 280 і 220 га. Блізкія да завяршэння СВК “Добасна-агра” і “Чырвоны баец”.
У сельгасарганізацыях раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Ужо нарыхтавана 7650 т сена, 75050 — сенажу (у т.л. у стрэйч-плёнку 7398 т), 5449 — сіласу.