Темы

Важнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця грамадзян

Важнейшая задача –  павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця грамадзян

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, дзе сустрэўся з калектывам выкладчыкаў і студэнтамі навучальнай установы. Прэзідэнту далажылі аб асноўных накірунках у галіне кадравай палітыкі і медыцынскай адукацыі, стане, праблемах і перспектывах развіцця універсітэта, яго ролі ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў.

Як адзначыў Прэзідэнт, перад беларускай медыцынай стаіць важнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця грамадзян. Гэта – адзін з асноватворных прыярытэтаў нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Падчас сустрэчы былі агучаны пытанні забеспячэння жыллём урачоў і работнікаў сацыяльнай сферы, дэфіцыту медыкаў і падрыхтоўкі спецыялістаў, абавязковага размеркавання студэнтаў-медыкаў, падтрымкі таленавітых маладых спецыялістаў, змяненняў у аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы. Былі таксама абмеркаваны пытанні адтоку медыцынскіх кадраў з краіны, разгледжаны “плюсы і мінусы” страхавой медыцыны. 

Выказаць свае меркаванні па ўзнятых падчас сустрэчы пытаннях мы папрасілі медыцынскіх работнікаў райбальніцы.

Юлія ЮХНОЎСКАЯ, урач агульнай практыкі:

Шчыра кажучы, прыемна было пачуць у выступленні Прэзідэнта Беларусі выказванне, што менавіта за ўрачамі агульнай практыкі – будучае беларускай медыцыны, і неабходна павышаць прэстыж гэтай прафесіі.
Сапраўды, у раённых цэнтрах з дапамогай такіх урачоў удаецца разгрузіць
чэргі пад кабінетамі вузкіх спецыялістаў, а пры іх адсутнасці – аказваць кваліфікаваную дапамогу пацыентам па розных напрамках.
У 2010 годзе пасля заканчэння Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, я паступіла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, абрала спецыяльнасць “лячэбная справа”. Закончыўшы яго на працягу года прахо­дзіла інтэрнатуру ў адной з бальніц г.Бабруйска. І вось у жніўні 2017 года я прыйшла на работу ў райбальніцу. Шчыра кажучы, ніколькі не шкадую, што вярнулася на сваю малую радзіму, прыношу карысць сваёй прафесійнай дзейнасцю землякам.
Для маладога спецыяліста вельмі важна, як яго прымуць у калектыве, як дапамогуць рабіць першыя самастойныя крокі ў медыцыне. Мне ў гэтым сэнсе вельмі пашанцавала: нягледзячы на тое, што я – мясцовая, прапанавалі інтэрнат, калегі і кіраўніцтва бальніцы заўсёды падтрымліваюць, пры неабходнасці дапамагаюць.
Мяркую, што для любога маладога спецыяліста гэта немалаважныя складальнікі таго, каб пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі застацца працаваць у такім калектыве.
З цікаўнасцю паслухала і ўзнятае Кіраўніком дзяржавы пытанне забеспячэння медыцынскіх кадраў жыллём. На маю думку, вырашэнне жыллёвых праблем медыкаў у значнай ступені дапаможа многім медуста­новам закрыць пытанні з забеспячэннем кадрамі.

Марына КОТАВА, урач агульнай практыкі:

Асабіста для мяне адбыўшаяся ў БДМУ сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам – адметная па­дзея, бо гэта і мая “альмаматэр”, якую я скончыла ў 2014 годзе.
Некаторыя ўзнятыя падчас сустрэчы пытанні мяне таксама турбуюць. Па-першае – жыллёвае. Я замужам, у сям’і выхоўваецца маленькае дзіця. Як і ўсе маладыя сем’і, марым пра ўласны “куток”. Цудоўна было б, калі б дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання аказала дзяржава. Навошта шукаць шчасця ў вялікіх гарадах, ці наогул іншых краінах, калі тут у мяне любімая работа, будзе жыллё. Мяркую, што многія маладыя спецыялісты са мной пагадзяцца. Заробкі ў медыкаў прыкладна аднолькавыя, хворыя пацыенты ў горадзе і на вёсцы таксама не надта адрозніваюцца. Таму сэнсу пераязджаць кудысьці не бачу.
Прэзідэнт краіны агучыў у размове пытанне адтоку медыцынскіх кадраў. Некаторыя з іх вяртаюцца, бо разумеюць – “добра там, дзе нас няма”.
Многія з маіх калег – мясцовыя. Людзі тут нарадзіліся, выраслі, атрымаўшы спецыяльнасць, вярнуліся на сваю малую радзіму. Дарэчы, як і я, ураджэнка аг.Паўлавічы.
Мяркую, што часткова вырашыць кадравае пытанне з медыкамі можна з дапамогай прафарыентацыйнай работы з мясцовымі юнакамі і дзяўчатамі. Наша райбальніца таму прыклад. Большасць спецыялістаў – кіраўчане.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость