Темы

“І залатыя горы збожжа прывецяць з неба журавы…”

“І залатыя горы збожжа  прывецяць з неба журавы…”

omba

Хлебаробы СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш” аднымі з першых у раёне распачалі ўборку збожжавых культур. Сёлета ім неабходна без прамаруджвання ўбраць на 362 га азімае жыта, на 260 — трыцікале, на 135 — ячмень, на 87 — авёс. Паралельна шырокім  фронтам у гаспадарцы вядуцца іншыя  сельгасработы: прасуецца салома, а  рулоны звозяцца з палеткаў да месца складзіравання, падкармліваюцца пасевы мінеральнымі ўгнаеннямі. У тым, што сяльчане працуюць  арганізавана, супрацоўнікі “раёнкі” пераканаліся, калі наведаліся ў мінулую пятніцу ў гаспадарку.

На полі каля в.Выжары механізатары ў зладжаным рытме ўбіралі азімы ячмень. Налітыя хлебныя каласы згіналіся да зямлі, яны радавалі вока, а сэрца перапаўнялася гордасцю за людзей, чыя руплівая праца вянчаецца нядрэннымі намалотамі: у сярэднім на круг бераснёўцы атрымліваюць па 35 цэнтнераў (для іх земляў з невысокай бальнасцю гэта добры вынік).

Усе 6 збожжаўборачных камбайнаў плаўна рухаліся па ўчастку, іх бункеры паступова напаўняліся залацістым зернем. За штурваламі машын — добрасумленныя, адказныя працаўнікі, якія добра ведаюць сваю справу і разумеюць важнасць ускладзеных на іх абавязкаў, вядомыя сваім прафесіяналізмам хлебаробы.
Адзін з экіпажаў, за-дзейнічаных на гэтым полі, узначальвае механізатар з 30-гадовым стажам Сяргей Міхалап. Усе сакрэты хлебаробскай справы ён перадае сыну Яўгену, які пайшоў па слядах бацькі. Юнак вучыцца ў ліцэі №15 і трэцяе лета запар працуе побач на жніве.
Разам з камбайнерамі на палях змагаюцца за вырашчаны ўраджай вадзіцелі, якія адвозяць ад камбайнаў намалочанае збожжа. Тут задзейнічана 5 адзінак тэхнікі, у тым ліку 1 – з ААТ “Бабруйскаграмаш”. Усе ва-дзіцелі разумеюць, што ад таго, наколькі хутка яны будуць адвозіць збожжа, залежыць, ці будуць прастойваць у полі камбайны з перапоўненымі бункерамі.
Лідэрам на адвозцы збожжа з’яўляецца Уладзімір Карасёў, які, як падкрэсліў галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Шапоткін, 8 гадоў працуе на МАЗе. З-за яго ніколі не бывае прастояў уборачнай тэхнікі: давераная яму машына дагледжаная, таму не падводзіць свайго гаспадара. А клопатаў у вадзіцеля хапае: ён не толькі адвозіць збожжа ад камбайнаў, але і пасля дапрацоўкі дастаўляе яго на камбінат хлебапрадуктаў у Бабруйск у кошт выканання дзяржзаказу.
Значную падтрымку вяскоўцам аказваюць работнікі з ААТ “Бабруйск-аграмаш”: кожны год яны са сваёй тэхнікай прыязджаюць у гаспадарку, дапамагаюць земляробам своечасова справіц-ца з сельгасработамі. Яны і адвозяць збожжа, і прасуюць салому, а таксама забяспечылі дзяжурства пажарнай машыны на масавых работах. Значны ўклад шэфаў і ў давядзенні да ладу зернесушыльнай гаспадаркі.
Усе задзейнічаныя на ўборцы працаўнікі забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, для стымулявання іх плённай працы распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.
Актыўна ўбіраецца з палёў салома. Скатваць яе ў рулоны даручана вопытнаму механізатару Міхаілу Іванову.
Задаволена кіраўніцтва гаспадаркі таксама работай навучэнцаў Клічаўскага дзяржаўнага агратэхнічнага каледжа Аляксандра Кірылава і Міхаіла Трафімава, якія праходзяць тут вытворчую практыку. Юнакам даверылі прасаваць салому і адвозіць яе да месца складзіравання. Рабяты працуюць старанна, з адказнасцю ставяцца да выканання заданняў, пры гэтым памятаюць, што вырашчанае трэба ўбраць не толькі хутка, але і якасна. А прыклад ім браць ёсць з каго: побач з імі шчыруюць вопытныя механізатары.
—Трэба адзначыць, што ўсе механізатары, вадзіцелі, працаўнікі на зернетаку заслугоўваюць добрых слоў,— адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Васіль Лугаўцоў.— Кожны з іх разумее, што ад яго залежыць канчатковы вынік жніва. На ўсе плошчы пад збожжавыя і зернебабовыя, кукурузу ўнеслі дастатковую колькасць угнаенняў, сяўбу правялі ў аптымальныя тэрміны, якасна — таму чакаем нядрэннага ўраджаю.
Нам давялося праехаць паўз пасевы кукурузы, пад якую ў гаспадарцы занята 350 га. Культура набірае моц, на гэта паўплывала шмат фактараў, сярод якіх своечасовы догляд, выдатныя пагодныя ўмовы. Дзякуючы “каралеве палёў” у гаспадарцы плануюць значна павялічыць кармавыя запасы для грамадскага пагалоўя жывёлы. Дарэчы, тут ужо назапашана 655 т сена, 6,5 тыс. т сенажу, у тым ліку 1817 т у стрэйчплёнку. У пераразліку на кармавыя адзінкі ўжо маецца па 12,6 цнт.
Работа на палетках СВК “Бераснёўскі”спорыцца ў поўным сэнсе гэтага слова. Людзі працуюць з агеньчыкам, з надзеяй на выдатны канчатковы рэзультат. Таму няхай і надалей у іх ладзяцца справы, бо ад зладжанай працы ўсяго калектыву залежыць не толькі стабільнасць сельгаспрадпрыемства, але і дабрабыт усіх земляробаў.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Яўгена ДРАЗДА.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость