Віншаванні і падарункі ад “Белтэлекам”
Прыемныя сюрпрызы напярэдадні Новага года паднесла сваім абанентам РУП “Белтэлекам”. Кожны юбілейны абанент пакета паслуг лінейкі “Ясна” ад “Белтэлекам” атрымаў памятныя сувеніры. У нашым раёне такім шчасліўчыкам стала Людміла Цішкова, якая ў ліку першых падключыла дадзены пакет паслуг.
У адзін з са снежаньскіх дзён яна прымала віншаванні і падарункі ад начальніка Кіраўскага ўчастка электрасувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” Аляксандра Ткачова.
У сваю чаргу, жанчына падзякавала за прадастаўляемыя якасныя паслугі электрасувязі і запэўніла, што і надалей застанецца абанентам “Белтэлекама”.
Віншаванні і падарункі ад Аляксандра Ткачова прымала ў гэты дзень і Раіса Галомзік. Справа ў тым, што ў 2019 годзе РУП “Белтэлекам” аб’явіла PR-акцыю для кліентаў, якія назвалі сваіх дачушак, народжаных у перыяд з 15 красавіка 2016 г. і да дня падвядзення вынікаў акцыі, імем Ясна. Як аказалася, дзяўчынка з такім незвычайным імем з’явілася ў маці, уражэнкі Кіраўшчыны. Малышку завуць Івашка-Ясна Сяргееўна, якая нарадзілася 22 кастрычніка 2019 г. і зараз разам з бацькамі жыве ў Польшчы. Віншаванні і падарунак, а гэта яркі дзіцячы веласіпед з лагаціпам “Белтэлекам”, былі перададзены цёці Івашкі-Ясна Раісе Віктараўне.