З падарункамі да ветэрана

З падарункамі да ветэрана

Напярэдадні новага надыходзячага 2020 года ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Рыгор Дзянісавіч Бравусаў прымаў шчырыя віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі і падарункі ад старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага і старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай.

Кіраўнік раёна ў размове з ветэранам адзначыў, што нашчадкі памятаюць аб слаўным подзвігу герояў вайны, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі, шчыра шануюць гісторыю беларускага народа. Абмеркавалі і значную для нашай краіны падзею – 75-годдзе Вялікай Перамогі, якое будзе адзначацца ў 2020 годзе. У сваю чаргу, Рыгор Дзянісавіч нагадаў некалькі яркіх момантаў са свайго баявога шляху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падзяліўся ўспамінамі аб мірнай працы ў пасляваенны перыяд, падчас нясення службы ў органах унутраных спраў. Размова была шчырай: відавочна, што сталаму чалавеку гэтая сустрэча прынесла шмат станоўчых эмоцый.

На развітанне госці пажадалі паважанаму ветэрану і яго родным здароўя, сямейнай цеплыні і клопату, а ён падзякаваў ім за ўвагу і клопат.

Последние новости

Профилактика и безопасность

28 апреля – Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

27 апреля — 1 мая 2026 года — «Неделя нулевого травматизма»

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Перенос рабочего дня группы по гражданству и миграции Кировского РОВД

24 апреля 2026
Читать новость
Прямая линия

25 апреля телефонную линию проведет Татьяна Ивановна Белявская

24 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Мышковичской средней школе прошёл Единый информационный час

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем