Темы

Кіраўчане адзначаны падзячнымі пісьмамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Кіраўчане адзначаны падзячнымі пісьмамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта

У перыяд з 4 па 30 кастрычніка ў нашай краіне было праведзена адно з важнейшых дзяржаўных мерапрыемстваў – перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Для яго рэалізацыі ў Кіраўскім раёне быў прыцягнуты 31 чалавек часовага перапіснога персаналу. 18 з іх за актыўны ўдзел ў арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года адзначаны падзячнымі пісьмамі за подпісам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іны Мядведзевай.

 Ганаровую місію ўручэння падзячных пісьмаў выканаў кіраўнік раёна Міхаіл Гулы падчас чарговага пасяджэння райвыканкама.

Выніковыя дадзеныя перапісу — каштоўнейшая інфармацыя для бліжэйшых пяцігодак, адзначыў старшыня райвыканкама перад пачаткам узнагароджвання, – гэтыя лічбы будуць пакладзены ў аснову нацыянальных праграм.

Адным з новаўвядзенняў перапісу-2019, нагадаў Міхаіл Гулы, стала адмаўленне ад папяровых носьбітаў і выкарыстанне планшэтных камп’ютараў. Рэспандэнт таксама мог самастойна падпісацца праз Інтэрнэт.

Упершыню ў перапіс быў уключаны шэраг пытанняў па сельскай гаспадарцы. Дадзеная інфармацыя дапаможа спрагназаваць аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі.

У цяперашні час Нацыянальным статыстычным камітэтам вядзецца апрацоўка дадзеных.

У ліку адзначаных падзячнымі пісьмамі – перапісчыкі па гораду Алеся Нікіфарава, Таццяна Слуцкая, Алена Нікалаенка, загадчыкі перапіснымі ўчасткамі: па гораду – Наталля Хахлова, па сельскай мясцовасці – Таццяна Васількова, перапісчыкі Дзмітрый Сяргейчык (Паўлавіцкі сельсавет), Анастасія Сухадольская (Мышкавіцкі сельсавет) і іншыя.

Міхаіл Гулы выказаў усім удзячнасць за выкананую работу, добрасумленнасць і адказнасць.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость