Темы

У памяці і сэрцы — назаўсёды…

У памяці і сэрцы —  назаўсёды…

zavdv

Паветрана-дэсантныя войскі — “крылатая пехота”, “блакітныя берэты” — якімі толькі вызначэннямі ні характарызуюць дэсантнікаў, але заўсёды, ва ўсе часіны і пры любых абставінах, ня-зменнымі з’яўляюцца іх моц, мужнасць і надзейнасць, прынцып “Ніхто, акрамя нас!”.
Гэта не па чутках вядома жыхару аграгарадка Баравіца Івану Еўдакімаву: у лістападзе 1985 года ён быў прызваны ў паветрана-дэсантныя войскі і трапіў ва “ўчэбку” ў г.Фергану Узбекскай ССР. Тут упершыню выпрабаваў сябе, выканаўшы скачкі з парашутам. Праз чатыры месяцы яго і саслужыўцаў накіравалі ў Афганістан, г.Кабул. Хлопцу з Кіраўшчыны давялося ўдзельнічаць у многіх баявых аперацыях. Дэсантнікі праяўлялі адвагу, мужнасць, братэрства.
Баявы шлях Івана Еўдакімава пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане быў адзначаны медалём “За баявыя заслугі”.
І зараз Іван Міхайлавіч памятае ўсё да дробязей: як сам адзначае, дні і ночы, праведзеныя на далёкай спякотнай зямлі, засталіся ў памяці і сэрцы назаўсёды.
Былы воін ужо шмат гадоў добрасумленна працуе лесніком у Гарадзецкім лясніцтве Бабруйскага лясгаса. Разам з жонкай Аленай выгадавалі дзвюх дачок, а зараз іх радуе ўнучка Паліна.
Іван Міхайлавіч з гонарам паведаміў, што па яго слядах пайшоў пляменнік Дзмітрый Стальмакоў: ён служыць у дэсантных войсках. А пачыналася яго захапленне дэсантам, калі дзядзька Іван прыйшоў з арміі ў прыгожай форме: асабліва пляменніку спадабаўся рэмень і ён папрасіў яго ў падарунак. Іван Міхайлавіч не мог адмовіць. З таго часу хлопец марыў аб дэсанце і калі яго прызвалі ў армію — трапіў менавіта ў паветрана-дэсантныя войскі, у Мар’іну Горку. Адслужыўшы тэрміновую службу, вырашыў застацца ў арміі, закончыў вышэйшую навучальную ўстанову, і зараз Дзмітрый ужо мае званне старшага лейтэнанта.
У Дзень дэсантнікаў І.М.Еўдакімаў звязваецца па тэлефоне з былымі саслужыўцамі, яны віншуюць адзін другога. А святкуе ён дарагі для яго дзень у асноўным у коле родных і блізкіх. І захоўвае сваю дэсантную форму. А блакітны берэт з задавальненнем прымярае ўнучка Паліна (на здымку).
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем