Напаўняюцца збожжам засекі…

Напаўняюцца збожжам засекі…

komardva

На палетках райаграпрамтэхзабеспячэння карэспандэнты “раёнкі” пабывалі напрыканцы мінулага тыдня і сталі сведкамі зладжанай працы механізатараў, вадзіцеляў прадпрыемства. Было прыемна назіраць, як на ўчастку  выспеўшага ячменю каля в.Уласавічы плаўна рухаліся  камбайны, іх бункеры хутка напаўняліся збожжам, і залатыя зярняткі, пераліваючыся на сонцы, ссыпаліся ў кузавы аўтамашын. Ні хвіліны прастою, ні згубленага зерня, ні нярвознасці — інакш і быць не можа, бо працаўнікі прадпрыемства надзейна падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі. У наяўнасці пад патрэбнасць запасныя часткі, паліва, дастаткова людзей, для якіх распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, яны забяспечаны неабходнымі сродкамі працоўнай і супрацьпажарнай бяспекі, а таксама 2-разовым гарачым харчаваннем.

Усё гэта, а таксама вырашчаны нядрэнны ўраджай радуюць хлебаробаў прадпрыемства. Сёння яны намалочваюць у сярэднім на круг па 47,2 ц/га. Парадаваў сёлета азімы трэцікале, пад якім было занята 485 га — сярэдняя ўраджайнасць склала 52 ц/га. Крыху менш — па 51,5 ц/га атрымалі азімай пшаніцы, па 47,5 ц/га — азімага жыта, па 43,7 ц/га — аўса.
— На ўборцы задзейнічаны ўсе 8 збожжаўборачных камбайнаў,— адзначыў галоўны аграном Уладзімір Дарафей.— Экіпажы працуюць старанна, забяспечваючы хуткую і якасную ўборку. Мы ганарымся сямейнымі экіпажам Уладзіміра і Дзмітрыя Комараў, якія не першы год працуюць разам на жніве, і пастаянна ў лідарах. Добрых слоў заслугоўваюць і астатнія экіпажы, якія, не шкадуючы сваіх сіл, дзеля ўборкі важкага ўраджаю, старанна шчыруюць на палетках. У іх ліку Валянцін Сулімскі і Юрый Русецкі, Сяргей Чудапал і Кірыл Гамалін, Юрый Ільінчык і Сяргей Зазерскі, іншыя. На іх рахунку значная колькасць намалочанага збожжа. А наогул, на ўчарашні дзень у райаграпрамтэхзабеспячэнні з плошчы 1858 га атрымана 8719 тон.
Бесперабойную адвозку збожжа ад камбайнаў на сушыльны комплекс забяспечваюць вадзіцелі Петр Белакурскі, Валерый Араеў, Сяргей Комар, Леанід Паркалаў. Яны таксама дастаўляюць збожжа на камбінат хлебапрадуктаў у г.Бабруйск. У залік выканання дзяржзаказу ўжо здадзена 1737 т.
З адказнасцю ставяцца да справы працаўнікі прадпрыемства таксама па давядзенні збожжа да патрэбных стандартаў на сушыльным комплексе ў Кіраўску, куды штодня з палеткаў дастаўляецца па 600-700 тон. Спраўна шчыруе на пагрузчыку Андрэй Хлапкоў, аператар Сяргей Каранкевіч. У мінулыя выхадныя ўступіў у строй дзеючых новы сушыльны комплекс КЗС-20 у в.Уласавічы, з дапамогай якога збожжа ў больш сціслыя тэрміны будзе даведзена да гатоўнасці. Комплекс працуе на мясцовых відах паліва — для гэтых мэт выкарыстоўваецца салома, якой на палетках у дастатковай колькасці.
Разам з вопытнымі механізатарамі выдатна працуюць і маладыя хлопцы. У раённым спаборніцтве экіпажы ў саставе Пятра Дразда і Мікалая Комара, Аляксандра Сідарэнкі і Аляксандра Тылінскага занялі ганаровыя першае і трэцяе месцы адпаведна.
Кіраўніцтва РАПТЗ задаволена работай усіх членаў калектыву, хто заняты на гэтым адказным участку. Менавіта дзякуючы іх старанням, вопыту і маладому запалу ўборачная кампанія падыходзіць да фінішу. Механізатары пастараліся на славу: усё вырашчанае збожжа ўбрана без страт і збояў у рабоце. Але расслабляцца ім пакуль няма калі — трэба дастойна завяршыць жніво, звезці салому з палёў, а там не за гарамі і восеньская сяўба.
Таццяна
БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Перадавы маладзёжны экіпаж Пятра Дразда і Мікалая Комара з райагра-прамтэхзабеспячэння павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і першы сакратар райкама БРСМ Алена Осіпава.

 

Последние новости

Медицина

Подъяловский Артём. Диагноз: миопатия Дюшенна

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024