Темы

На завяршальным этапе

На завяршальным  этапе

koneczgniva

Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК, 39 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў сельгаспрадпрыемстваў раёна намалацілі па 1000 тон збожжа і вышэй, у тым ліку на рахунку кожнага з 15 экіпажаў — звыш 1500 т.
Тры экіпажы з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на камбайнах замежнай вытворчасці перакрочылі 2-тысячны рубеж па намалотах: Мікалай і Сяргей Белакурскія (2093,3 т), Іван Кавалеўскі і Алег Бяляўскі (2078,2 т), Аляксандр і Людміла Бяляўскія (2063,8 т).
Лідарамі на айчынных камбайнах сталі экіпажы з СВК “Калгас “Ніва” Аляксандра Няфёдава і Алега Стальмакова (1953,7 т), Аляксандра Кандрацьева і Васіля Марозава (1823,4 т), а таксама сямейны экіпаж Уладзіміра і Дзмітрыя Комараў з РАПТЗ (1725,6 т).
Выдатныя вынікі паказалі таксама экіпажы, працуючыя на зернеўборачных камбайнах КЗС-10К. Сярод лепшых — Васіль і Міхаіл Белаглазавы з СВК “Калгас “Ніва” (1501,9 т), Сяргей Чудапал І Кірыл Гамалін з РАПТЗ (1421 т), Уладзімір Лукановіч і Андрэй Лускавец з СВК “Калгас “Ніва” (1251,5 т).
Шчырых слоў падзякі заслугоўвае і старанная праца вадзіцеляў , якія своечасова адвозяць намалочанае збожжа ад камбайнаў. Ганаровае першае месца ў спаборніцтве займае Васіль Марозаў з СВК “Калгас “Ніва” — ён на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 3672,7 т, яго калега Андрэй Храпянкоў — 3240 т, які, дарэчы, у раённым спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў займае першае месца. Юрый Кітоў з СВК “Чырвоны баец” даставіў да месцаў прызначэння 3026,6 т збожжа.
Кожны з 7 вадзіцеляў з сельгаспрадпрыемстваў перавезлі па 2500 т і вышэй, 11 — звыш 2000 т, 16 — звыш 1500 т, 33 вадзіцелі — па 1000 т і вышэй.
Сярод вадзіцеляў, працуючых на аўтамашынах САЗ і іншай тэхніцы грузападымальнасцю да 10 т, лепшыя вынікі ў Валерыя Кісялёва з КСУП “Жылічы” (1486,7 т). Міхаіл Костка з ліцэя №15, які аказвае дапамогу ва ўборцы ўраджаю хлебаробам СВК “Калгас “Беларусь”, на трактары МТЗ-1221 з прычэпам ПСТ-9 адвёз ад камбайнаў 1189,1 т. Аляксандр Скрыпуноў з КСУП “Жылічы” на САЗ-53 перавёз 1012,3 т збожжа.
Разам з вопытнымі хлебаробамі на жніве шчыруе моладзь. Па дадзеных райкама БРСМ сярод экіпажаў, працуючых на камбайнах КЗС-1218, лідзіру-ючае месца займаюць Пётр Дрозд і Мікалай Комар з РАПТЗ, якія намалацілі 1506,1 т збожжа, Пётр Мухін і Юрый Нікіфаравец з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — 1293,2 т, Аляксей Гры-шчанка і Сяргей Міхнёў з КСУП “Жылічы” — 1279,7 т.
На адвозцы збожжа ад камбайнаў добрыя вынікі ў вадзіцеляў Віктара Маковіча і Аляксандра Бабіча з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якія на аўтамабілях МАЗ-555142 перавезлі адпаведна 2679,4 і 2575,2 т.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость