Патрыятычнае выхаванне моладзі – у прыярытэце

Патрыятычнае выхаванне моладзі – у прыярытэце

2238 дзён доўжылася вайна ў Афганістане. У складзе абмежаванага кантынгенту ў Афганістане ваявалі каля 30 тысяч беларусаў. Ураджэнцы Магілёўшчыны – не выключэнне. Частка хлопцаў так і не вярнулася дадому...

Раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветеранаў вайны ў Афганістане” існуе ўжо больш за 20 гадоў. Па словах яе старшыні Юрыя Сафронава, арганізацыя аб’ядноўвае ветэранаў вайны ў Афганістане і баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін, членаў іх сем’яў і сем’і загінуўшых, незалежна ад наяўнасці “членскага” білета.

– У раёне пражываюць 55 воінаў­-інтэрнацыяналістаў, – адзначае Юрый Сямёнавіч. –  Мы заўсёды цесна кантактуем, падтрымліваем адзін аднаго. Трэба сказаць, што нашы хлопцы знайшлі сваё месца ў жыцці, ва ўсіх – работа, сем’і. Я ўпэўнены, усе мы не толькі з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак, але таксама з адказнасцю выконваем грамадзянскі і чалавечы.

Работа ў раённай арганізацыі вядзецца па двух асноўных напрамках. Першы – сацыяльная абарона войнаў-­інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў іх сем’яў. Ім аказваецца прававая, маральна­-псіхалагічная дапамога. На кантролі – пытанні комплекснага правядзення медыцынскага абслугоўвання членаў арганізацыі, выдзяленне і забеспячэнне пуцёўкамі ў шпіталь, санаторыі, прафілакторыі.

Другі накірунак работы – патрыятычнае выхаванне маладога пакалення ў духу патрыятызму і любові да Радзімы, вернасці традыцыям беларускага народа. Актывісты раённай арганізацыі – частыя госці ва ўстановах адукацыі раёна. Наладжана цесная сувязь с вучнямі Любоніцкай і Баравіцкай школ, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, іншымі.

Таксама ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі – РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў. 

Воіны-­інтэрнацыяналісты ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах да памятных і святочных дат – Дня абаронцаў Айчыны, Дня Перамогі, дня вызвалення раёна ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў і іншых.

Воіны­-афганцы прымаюць актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях. Падчас правядзення парламенцкіх выбараў-­2019 яны ажыццяўлялі функцыі назіральнікаў на ўчастках для галасавання, былі членамі выбарчых камісій, збіралі галасы і подпісы за кандыдатаў, праводзілі агітацыйную работу.

У нас шмат ініцыятыўных людзей, якім можна даверыць любую справу. Хачу адзначыць Анатоля Ткачова, Мікалая Пад’ялоўскага, Барыса Карпенку, Уладзіміра Перадню, Уладзіміра Ляскова, Юрыя Кагана, Вадзіма Смірнова. У кожнага за плячыма – нялёгкі шлях на вайне. Цяпер яны на мірнай перадавой патрыятычнага выхавання моладзі.

Запісала Аляксандра КАЛІНІНА.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем