Темы

1 верасня — Дзень ведаў

1 верасня — Дзень ведаў

8

Ва ўсіх навучальных установах раёна 1 верасня адбудуцца ўрачыстыя лінейкі, на якіх у цэнтры ўвагі будуць вучні і настаўнікі: рознакаляровыя кветкі, віншаванні — менавіта для іх. Традыцыйныя для гэтага дня першы званок, сустрэчы з аднакласнікамі і агульны для ўсіх урок “Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны”.
З пачаткам новага навучальнага года педагогаў і рабят (сёлета ва ўсіх навучальных установах раёна налічваецца 2070 вучняў) прыдуць павіншаваць прадстаўнікі райвыканкама, дэпутаты, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, бацькі.
Асаблівая ўвага ў Дзень ведаў будзе нададзена першакласнікам, для якіх з гэтага дня расчыняюцца дзверы ў школьнае жыццё. Дарэчы, за парты сёлета сядзе 191 вучань першых класаў.
Для 108 адзінаццацікласнікаў новы навучальны год стане апошнім у сценах родных школ, ім неабходна прыкласці шмат намаганняў, каб паспяхова закончыць навучанне і вызначыцца з выбарам прафесіі.
Сваю працоўную дзейнасць на ніве адукацыі ў гэтым годзе пачнуць 6 маладых спецыялістаў, якія па размеркаванні прыехалі на Кіраўшчыну.
Сёння ў дзіцячай школе мастацтваў сабраліся педагогі з усіх навучальных устаноў раёна на штогадовую канферэнцыю, галоўная тэма якой — “Развіццё сістэмы адукацыі Кіраўскага раёна: ад умоў да выніку”. Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.
Для сям’і Вараб’ёвых з райцэнтра сёлетні год адметны — іх дачушка Інга пойдзе ў першы клас. Каб вучаніца мела ўсё неабходнае для будучых заняткаў, бацькі падрыхтаваліся загадзя: набылі школьныя прылады, канцтавары. Таксама падабралі па густу абутак, адзенне — за яго прымеркай мы і заспелі будучую школьніцу разам з мамай Вольгай Іванаўнай, зрабілі фота на памяць.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость