Темы

Мнагаборцы Кіраўшчыны пацвердзілі высокі клас!

Мнагаборцы Кіраўшчыны пацвердзілі высокі клас!

Спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе” традыцыйна ўваходзяць у праграму круглагадовай спартакіяды школьнікаў. Пасля раённых адбораў найбольш спартыўных рабят у некалькіх дысцыплінах у Магілёве прайшоў абласны этап. Апошнія сезоны стабільна высокія рэзультаты дэманструе каманда нашага раёна, перыядычна ўваходзячы ў прызавую тройку. Не стала выключэннем і сёлетняя паездка ў горад на Дняпры.

У састаў зборнай ўвайшлі 14 рабят (па 7 хлопчыкаў і дзяўчынак) з сельскіх устаноў адукацыі. Найбольшае прадстаўніцтва належала вучням Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. За каманду раёна выступалі таксама спартсмены Барчыцкага, Дабаснянскага НПК ДС­-СШ, Мышкавіцкай і Чыгірынскай школ.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, гімнастыка (хлопчыкі – падцягванне на перакладзіне, дзяўчынкі – згібанне­разгібанне рук ва ўпоры лежачы). Традыцыйна ў зімовае мнагаборства заўсёды ўваходзяць таксама лыжныя гонкі. Аднак у сувязі з адсутнасцю снегу яны былі заменены бегам на 1, 1,5 і 3 км у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў.

Па суме набраных ачкоў ва ўсіх відах вызначаліся мацнейшыя ў камандным першынстве. У выніку кіраўчане занялі 2 месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Бабруйскага раёна. Дапоўнілі тройку прызёраў спартсмены з Горацкага раёна.

Трое прадстаўнікоў Кіраўшчыны былі ўключаны ў састаў зборнай Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе, які прайшоў на Гродзеншчыне, у Навагрудку. Гонар каманды Прыдняпроўскага краю абаранялі Анастасія Котава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Мікіта Судкоў з Барчыцкага НПК ДС­-СШ і Мікалай Сінікін з Мышкавіцкай СШ. Галоўным прадстаўніком зборнай другі год запар быў выкладчык фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Валерый Вароніч. Каманда паказала высокі ўзровень падрыхтаванасці і заняла ганаровае трэцяе месца, прапусціўшы наперад гаспадароў з Гродзеншчыны і зборную Віцебскай вобласці.

Выдатнага поспеху дабілася наша прадстаўніца ў асабістым заліку. Сярод спартсменаў сваёй узроставай катэгорыі Анастасія Котава заваявала 1 месца!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость