Темы

Імкнемся адпавядаць патрабаванням часу

Імкнемся адпавядаць патрабаванням часу

Жыллёва­камунальныя паслугі, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку для кожнага з нас даўно сталі справай звыклай, і мы нават не задумваемся, якіх намаганняў каштуе наладзіць стабільную работу вялікай і шматпрофільнай жыллёва­камунальнай гаспадаркі. На тэрыторыі нашага раёна стараюцца  забяспечваць камфортныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва работнікі УКПЖылкамгас”.

Напярэдадні прафесійнага свята аб праводзімай рабоце, задачах і планах на перспектыву мы папрасілі расказаць в.а. дырэктара прадпрыемства Сяргея МАРЦЮЧЭНКУ:

 – На балансе нашага прадпрыемства 167 жылых дамоў агульнай плошчай амаль 137 тыс. м2, у тым ліку 87 дамоў у сельскай мясцовасці, гарадская лазня. Акрамя гэтага – 24 кацельні, 1129 калодзежаў,
1 гарадскі палігон і 2 міні­палігоны бытавых адходаў. А яшчэ – цепласеткі, дарогі ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, тратуары і ліхтары вулічнага асвятлення.

Забяспечваем спажыўцоў цяплом, збіраем і ўтылізуем бытавое смецце, займаемся добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі, рамонтам жылфонду і інжынерных сетак, праводзім паверку вентканалаў, аказваем сантэхнічныя, электрамантажныя і  рытуальныя паслугі, прадастаўляем спецтэхніку. Запатрабавана гасцініца. І гэта далёка не поўны пералік нашых штодзённых спраў.

Сёння на прадпрыемстве працуе 180 чалавек. Не сакрэт, што ад прафесіяналізму і адказнасці гэтых людзей залежаць чысціня і добраўпарадкаванасць вуліц і двароў, утульнасць у дамах і кватэрах спажыўцоў нашых паслуг.

Летась у межах праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” зрабілі капітальны рамонт 2­х дамоў па вул.Гагарына агульнай плошчай 5688 м2: часткова ўцяп­лілі фасады, адрамантавалі дах, замянілі вокны і дзверы ў месцах агульнага карыстання, пафарбавалі будынкі і інш. Сёлета рамонт жылфонду будзе працягнуты.

Хачу адзначыць, што пастаянна шукаем спосабы эканоміі сродкаў і рэсурсаў. Адзін з асноўных шляхоў – мадэрнізацыя аб’ектаў камунальнага прызначэння, замена састарэлага і стратнага абсталявання. Сярод найбольш значных можна назваць увядзенне ў строй кацельні “Цэнтральная”. Зараз яна працуе толькі на мясцовых відах паліва – шчапе. Газавыя катлы тут таксама маюцца: у выпадку надзвычайнай сітуацыі ці моцных маразоў яны будуць запушчаны, і падача цяпла нашым спажыўцам не прыпыніцца ні на хвіліну. Усе працэсы на кацельні аўтаматызаваныя.

Правялі частковую замену цеплавых сетак па вул.Гагарына, было пракладзена 2,5 км ПІ­трубы. Як вынік, зменшыліся цепластраты, у кватэрах кіраўчан падчас ацяпляльнага сезону стала больш цёпла. Будзем праводзіць далейшую замену састарэлых труб.

Для зручнасці і бяспекі кіраўчан, у тым ліку школьнікаў, якія вучацца ў СШ №1, завяршаем работы па ўладкаванні тратуара па вул.Пятрушы.

Мяркую, многія задаволены праведзенымі ў Кіраўску мерапрыемствамі падчас падрыхтоўкі да свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі­2019”. Немалы ўклад у агульную справу ўклалі і мясцовыя камунальнікі.

З мэтай паляпшэння фінансавага стану прадпрыемства многія работы імкнемся выконваць уласнымі сіламі. Так, пабудавалі 2 станцыі абезжалезьвання – у Паўлавічах і Любонічах. Зараз сяльчане дадзеных населеных пунктаў маюць магчымасць карыстацца якаснай пітной вадой. Працуе ўласны цэх па вырабе матэрыялаў з драўніны.

Праз аукцыён набылі летась капітальны будынак плошчай каля 2000 м2 для захоўвання шчапы, якую вырабляем з дапамогай спецыяльнай устаноўкі.

Асаблівы клопат камунальнікаў – шахтныя калодзежы. Праводзім іх рамонт, ачыстку, тампанаванне. Толькі летась “другое жыццё” далі больш за 100 крыніцам пітной вады ў сельскіх населеных пунктах.

Сярод станоўчых момантаў нашай дзейнасці ў 2019 годзе можна вызначыць значнае змяншэнне зваротаў грамадзян па пытаннях аказання жыллёва­камунальных паслуг. Мяркую, гэта паказчык таго, што сваю работу мы сталі выконваць больш якасна і аператыўна. Да чаго, шчыра кажучы, пастаянна імкнемся.

Займаліся летась і працягнем сёлета ямачны рамонт і рамонт асфальтабетоннага пакрыцця вуліц. Не сакрэт, што з кожным годам гэты від работ патрабуе ўсё большых укладанняў. 

Спадзяюся, жыхары і госці нашага горада ўжо хутка ацэняць зробленыя нашымі работнікамі па азеляненні кветкавыя кампазіцыі і клумбы. Расаду кветак мы вырошчваем у цяп­ліцах прадпрыемства. Пасля зімы правядзем абследаванне маладых дрэў у дэндрапарку і па вул.Гагарына, на месцы загінуўшых высадзім новыя.

Неабходна папрацаваць над абнаўленнем машына­трактарнага парку, зараз у нас 32 машыны і 20 трактароў. Маецца неабходнасць у набыцці 2 МАЗаў, іншай спецтэхнікі. Набірае папулярнасць, у тым ліку і ў нашай вобласці, устаноўка ў прыватным сектары асобных для кожнага домаўладання кантэйнераў для збору смецця. Такі спосаб аказання паслугі будзе больш зручным і для грамадзян, і для нашай службы.

За ўсімі лічбамі, справамі і дасягненнямі стаяць людзі. Адказных работнікаў, якія прафесійна спраўляюцца са сваімі абавязкамі, у нас шмат. З нагоды прафесійнага свята падчас урачыстага мерапремства плануем адзначыць шэраг нашых працаўнікоў, якія ў мінулым годзе дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў. Так, Ганаровай граматай УКП “Жылкамгас” будуць адзначаны электраманцёр Сцяпан Гарадко, начальнік участка Яўген Вароніч, рабочыя па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Алена Кісялёва, Галіна Гукава і Іван Тарэлка, вадзіцель Аляксандр Яскевіч, машыніст кацельні Віктар Габрусь, спецыяліст па кадрах Антаніна Кушнярова, газаэлектразваршчык Мікалай Пархамовіч, трактарыст Васіль Шарстабаеў і намеснік галоўнага бухгалтара Алена Арцёмава. 

Нямала ў нашага калектыву планаў і задум на год бягучы. Іх увасабленне ў жыццё, канешне ж, залежыць ад многіх фактараў. Мы, у сваю чаргу, прыкладзем усе намаганні, каб ажыццявіць задуманае.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость