Темы

7 верасня — Дзень беларускага пісьменства

7 верасня —   Дзень беларускага пісьменства

skorina

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У аснову яго канцэпцыі пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.
Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фармуюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Сёлетні, XXI Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў г.Заслаўлі Мінскай вобласці. У межах свята ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.
Школьнікі Кіраўшчыны шчыра шануюць родную спадчыну, з павагай ставяцца да беларускай мовы, з цікавасцю вывучаюць яе.
Плённа праходзяць заняткі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры Паўлавіцкай СШ, якія вядзе настаўніца С.Л.Рыняк (на здымку). У гэтай установе адукацыі яна працуе 20 год, прывіваючы рабятам любоў да матчынай мовы. І гэта дае адчувальныя вынікі. Напрыклад, адзін з яе вучняў Кірыл Галанцоў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове чатыры гады назад набраў 95 балаў — гэта быў лепшы вынік у раёне. А васьмікласніца Дарына Юхноўская ў мінулым навучальным годзе стала пераможцай раённай алімпіяды.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость