СЯЎБА КУКУРУЗЫ НА ЗЕРНЕ – З ЗАХАВАННЕМ ТЭХНАЛАГІЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ

СЯЎБА КУКУРУЗЫ НА ЗЕРНЕ – З ЗАХАВАННЕМ ТЭХНАЛАГІЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ

На мінулым тыдні на базе нашага раёна адбыўся абласны семінар-вучоба на тэму “Тэхнічныя і тэхналагічныя патрабаванні пры правядзенні сяўбы кукурузы на зерне”. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Субоцін, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, старшыні дзесяці райвыканкамаў вобласці і іх першыя намеснікі – начальнікі райсельгасхарчаў, спецыялісты райсельгасхарчаў, якія курыруюць пытанні раслінаводства і механізацыі.
Месцам правядзення практычнай часткі семінара-вучобы было абрана КСУП “Ніва-Барсукі”.
Удзельнікі разгледзелі шырокае кола пытанняў: ад падрыхтоўкі глебы пад сяўбу “царыцы палёў”, набыцця якаснага насення і рацыянальнага яго выкарыстання да захавання тэхналогіі пры правядзенні палявых работ.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара-вучобы Леанід Заяц адзначыў, што сяўбу кукурузы на зерне неабходна правесці з захаваннем усіх тэхналагічных працэсаў: ад падрыхтоўкі глебы, набыцця якаснага насення і ўгнаенняў, да праверкі і рэгуліроўкі пасяўных агрэгатаў, падбору кваліфікаваных і адказных механізатарскіх кадраў. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тэрміны правядзення работ: своечасова пакладзенае ў зямлю насенне дасць магчымасць зерню кукурузы выспець, яно будзе лепш вымалачвацца, павялічыцца і яго пажыўнасць. Правільна павінны быць падабраны і папярэднікі: не рэкамендуецца сеяць кукурузу на палях, дзе назіраецца шмат пустазелля – такога, як пырнік, асот і інш.
Леанід Заяц і нагадаў аб важнасці вырошчвання кукурузы на зерне для жывёлагадоўчай галіны. Выкарыстанне яе ў рацыёне дойнага статка дазваляе атрымліваць прыбаўку па малаку, што вельмі важна ў вырашэнні пытання паляпшэння фінансавага стану сельгасарганізацый. У зерні захоўваецца шмат пажыўных рэчываў, аднак калі яно не здробнена, то карысці ад яго мала. Таму вялікае значэнне мае тэхналогія ўборкі кукурузы.
Пры спрыяльных умовах надвор’я правесці сяўбу “царыцы палёў” запланавана да 9 мая.
Дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі расказаў аб асаблівасцях вырошчвання кукурузы, настройцы і рэгуліроўцы сельгасмашын для сяўбы кукурузы на зерне і прадэманстраваў аноўныя моманты наладкі пасяўных агрэгатаў.
Па словах спецыяліста, пры вырочшванні кукурузы неабходна звяртаць увагу на некалькі асноўных патрабаванняў: цёплае надвор’е, наяўнасць у глебе вільгаці, выкарыстанне якаснага насення. Але галоўнымі застаюцца строгае выкананне тэхналогіі, унясенне ў поўным аб’ёме неабходных мінеральных угнаенняў, належная апрацоўка глебы і выкарыстанне спецыяльных сеялак дакладнага высеву. Захаванне гэтых мер дазволіць атрымаць высокі ўраджай “царыцы палёў” і забяспечыць грамадскі статак карысным і якасным кормам.
На адной з пляцовак КСУП “Ніва-Барсукі” ўвазе ўдзельнікаў семінара-вучобы былі прадстаўлены розныя па мадыфікацыі і спосабах сяўбы пасяўныя агрэгаты. Каля кожнага з іх Якаў Яроцкі падрабязна расказваў пра рэгуліроўку, прадэманстрыраваў магчымасці розных сеялак, найбольш часта сустракаемыя памылкі, якія дапускаюць механізатары пры правядзенні палявых работ, што ў выніку можа прывесці як да няякаснага правядзення сяўбы і страты нятаннага насеннага матэрыялу, так і да выхаду са строю вузлоў і агрэгатаў.
Асаблівую зацікаўленасць выклікала дэманстрацыя функцыянальных магчымасцяў новага пасяўнога агрэгата “KIWNZE” амерыканскай вытворчасці, які набыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.
Завяршаючы работу семінара-вучобы, Леанід Заяц адначыў, што сяўба павінна быць праведзена з захаваннем усіх тэхнічных і тэхналагічных прыёмаў, у максімальна спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны. Акрамя таго, для папаўнення фуражных запасаў кармоў неабходна павялічыць плошчы пасеваў кукурузы на зерне.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх