Калі ёсць жаданне і магчымасці рухацца наперад

Калі ёсць жаданне і магчымасці рухацца наперад

Жывёлагадоўчая галіна – адна з галоўных крыніц круглагадовага папаўнення грамадскай касы сельгасарганізацый. Аднак, для таго, каб былі малако і мяса для рэалізацыі, трэба прыкласці пэўныя намаганні, сярод якіх – выкананне тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёлы, захаванне працоўнай дысцыпліны.

У нашым раёне развіццю жывёлагадоўлі надаецца належная ўвага: вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя ферм і комплексаў, грамадскі статак папаўняецца высокапрадуктыўнай жывёлай, укараняюцца сучасныя тэхналогіі яе ўтрымання. Па сярэднясутачных надоях на карову Кіраўскі раён ужо не адзін год – стабільны лідар у вобласці, у ліку лепшых – па валавой вытворчасці. А гэта сведчанне таго, што работа на рэзультат у жывёлагадоўчай галіне вядзецца граматна і сістэматычна.
За студзень-сакавік бягучага года сельгасарганізацыямі раёна атрымана 14901,5 т малака (116,6% да адпаведнага перыяду 2019 г.), рэалізавана на перапрацоўчае прадпрыемства – 13261 т (118,5% да мінулага года), удой на карову склаў 1580 кг (+201 кг).
Як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, свой плён прынесла мэтанакіраваная работа па павелічэнні дойнага статка: па стане на 1 красавіка ў сельгасарганізацыях маецца 9430 кароў, што на 155 галоў больш, чым у адпаведным перыядзе 2019 года.
У той жа час, некаторыя сельгасарганізацыі не выконваюць план па сярэднясутачных прывагах БРЖ. Ёсць над чым працаваць калектывам ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, якія з пачатку года дапусцілі “мінусы” па прывагах БРЖ.
Граматна арганізаваныя ўмовы ўтрымання жывёлы і правільна падабраны рацыён – галоўныя фактары, на якія звяртаецца ўвага як кіраўніцтва раёна, так і спецыялістаў райсельгасхарчу пры наведванні сельгаспрадпрыемстваў. Менавіта захаванне гэтых, на першы погляд, простых патрабаванняў, уплывае на павелічэнні надояў і прываг БРЖ.

Адным з прыкладаў гаспадарчага падыходу да работы жывёлагадоўчай галіны з’яўляецца калектыў КСУП «Барчыцы-агра». Чысціня і парадак на фермах, прыфермскіх тэрыторыях – гэта іх своеасаблівая візітная картка. І ў гэтым, несумненна, немалаважная заслуга дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Ядчанкі.
Тут сістэмна арганізавана работа па падтрыманні парадку. У падраздзяленнях праводзяцца адзіныя санітарныя дні, падчас якіх жывёлаводы наводзяць парадак у памяшканнях, на прыфермскай тэрыторыі. Вось і ў дзень наведвання сельгаспрадпрыемства журналістамі “раёнкі” яны ўбачылі пабеленыя сцены, свежапафарбаваныя аб’екты і агароджы для ўтрымання жывёлы. Нельга было абысці ўвагай альтанку і парк з маладых пладовых дрэў, якія ў сезон ужо радуюць працаўнікоў МТК ураджаем яблыкаў.
Такія ж прыемныя ўражанні пакінула і наведванне жывёлагадоўчых памяшканняў. Азнаямленчую “экскурсію” правяла галоўны заатэхнік Марыя Лысянкова, яна ж і расказала аб рабоце калектыву, прадпрымаемых кроках па паляпшэнні эканамічных паказчыкаў і выкананні пастаўленых задач.
Па стане на 1 красавіка ў КСУП “Барчыцы-агра” маецца 1924 галавы БРЖ, з іх 529 кароў.

Першым аб’ектам наведвання стаў цялятнік, дзе зараз утрымліваецца 150 цялят ад 21 да 90 дзён. Усе яны расстаўлены па індывідуальных станках, з уласнымі кармушкамі і паілкамі. Па словах спецыяліста, такі спосаб вырошчвання дае свой плён: з пачатку года выбыла толькі адно цяляці (летась за гэты перыяд – 5). У рацыёне акрамя малака пастаянна маецца камбікорм КР-1, гадаванцы 50-дзённага ўзросту і старэйшыя атрымліваюць духмянае сена.
Як адзначыла Марыя Лысян­кова, кожнае цяляці зараз на віду: цялятніца назірае, як яно паядае кармы, як сябе адчувае, у выпадку хваробы тэрмінова прадпрымаюцца неабходныя меры.
Побач з кожным станком размяшчаецца інфармацыя пра жывёліну: дата нараджэння, вага, праведзеныя вакцынацыі, ідэнтыфікацыйны нумар і інш.
Не сакрэт, што немалаважны фактар захавання цялят, іх важкіх прываг – належны догляд. Цялятніца Валянціна Чайка з ліку тых работніц, пра якіх кажуць – “жыве сваёй справай”. З раніцы да вечара яна завіхаецца каля кожнага гадаванца, знаходзіць для іх і ласкавае слова, і хвіліну, каб палашчыць.

Гучным мычаннем сустракалі сваю карміцельку – Алену Волас – цяляты ад нараджэння і да 21-дзённага ўзросту. Калі журналісты зайшлі ў памяшканне, жанчына якраз паіла іх малаком з соскі.
Алена Віктараўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо займаецца справай, якая прыно­сіць маральнае задавальненне. Яна ведае, што для таго, каб яе гадаванцы хутка набіралі ў вазе, не хварэлі, трэба прыкласці нямала сіл. Цяля – нібы дзіця, патрабуе ўвагі і клопату, цеплыні і ласкі. Штодня яна сочыць за кожным: каб паелі, каб раслі і набіраліся сіл. Складнікамі паспяховай працы і выканання даведзеных паказчыкаў жанчына лічыць правільны настрой на працу, стараннасць і зацікаўленасць у дасягненні вынікаў.
У драўляным будынку размешчана 46 станкоў з гадаванцамі. Пасля нараджэння цяляці праводзіць 3 дні ў інкубатарным пакоі. Тут бычкі і цёлачкі гадзіну абсыхаюць пад спецыяльнай лямпай, атрымліваюць мало­дзіва, якое абуджае імунітэт і напаўняе іх сілай, праходзяць вакцынацыю. У гэтыя дні кожнаму выпайваецца малако ад маці-каровы.

Праводзяць у Барчыцах і своеасаблівы эксперымент: частку бычкоў усю зіму і зараз утрымліваюць у станках пад павеццю. Як адзначыла Марыя Лысянкова, такую закалку гадаванцы перанеслі вельмі добра: практычна не хварэлі, добры выгляд мае шэрсць, і самі яны вельмі актыўныя.
У рацыёне цялятак – пастэрызаванае малако і абавязкова камбікорм КР-1. Яго выкарыстанне для барчыцкіх жывёлаводаў – прапісная ісціна. Па словах галоўнага заатэхніка, для таго, каб атрымаць у будучым высокапрадуктыўную карову, пачынаць з ёй працаваць трэба з першага дня нараджэння, і немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае рацыён.
Ідэальная чысціня сустрэла нас і ў хлеве, дзе ўтрымліваюцца цялушкі ад 4-месячнага ўзросту. Усе яны расстаўлены па секцыях згодна ўзросту. Гэты спосаб утрымання дазваляе трымаць на кантролі ўсе неабходныя працэсы: ад вакцынацыі да правільнага кармлення.
Даглядчыкам тут працуе Пётр Фядотаў. Да сваіх працоўных абавязкаў мужчына ставіцца вельмі адказна, і вынік не прымушае сябе чакаць. З пачатку года сярэднямесячныя прывагі гадаванцаў склалі каля 700 г. Немалаважную ролю адыгрывае і наяўнасць якасных кармоў у дастатковай колькасці. У кармушках – сілас, сянаж, сена і камбікорм уласнай вытворчасці.
Па словах Марыі Лы­сян­ковай, усе, хто заняты доглядам цялят, – працаўнікі адказныя, іх не трэба ні кантраляваць, ні падганяць. Іх падапечныя заўсёды накормлены, дагледжаны і здаровыя. Адсюль і вынікі.

Па-гаспадарску падыходзяць працаўнікі і да догляду за сухастойнай жывёлай. У цэху на 200 месцаў зараз утрымліваецца 148 галоў. Каровы і цялушкі пераводзяцца сюды за 2 месяцы да расцёлаў. Згодна тэхналагічных патрабаванняў усе яны расстаўлены па секцыях, што дазваляе правільна арганізаваць рацыён будучых матуль, своечасова правакцыніраваць іх, пры неабходнасці – пралячыць. За 10 дзён да расцёлаў кармленне кароў пераходзіць на рацыён як і для дойнага статка.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024