Темы

На Кіраўшчыне працягваюцца работы па навядзенні чысціні і парадку

На Кіраўшчыне працягваюцца работы па навядзенні чысціні і парадку

Вясна – спрыяльны перыяд для навядзення санітарнага парадку і правядзення работ па добраўпарадкаванні вытворчых аб’ектаў, прылягаючых тэрыторый, двароў, паркаў і сквераў.

Рабіць утульным і прыгожым горад ці вёску, у якіх мы жывем і працуем, падтрымліваць у іх чысціню і парадак – важная задача для кожнага, хто неабыякава ставіцца да малой радзімы і грамадства. З мэтамі прывіць любоў да роднага краю і жаданне рабіць яго ўтульным і прыгожым у нашым раёне кожная пятніца аб’яўлена адзіным санітарным днём.
Працаўнікі філіяла СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраў­ляючая кампанія холдынга “Бабруйск­агра­маш” актыўна ўключыліся ў работу па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі. Суботнік наладзілі ў пятніцу, 17 красавіка. Разам з калектывам гаспадаркі шчыравалі працаўнікі ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, Баравіцкай СШ, а таксама Жыліцкага сельгаскаледжа. Задач было запланавана шмат, таму кіраўніцтва філіяла звярнулася да іх за дапамогай.
Папрацавалі добра, фронт работ выканалі значны. Пафарбавалі і зрабілі абвалоўванне воданапорнай вежы, павысякалі дробную расліннасць, спілавалі аварыйныя дрэвы, згрэблі і ўбралі мінулагодняе лісце і смецце, адрамантавалі штыкетнік. Абнавілі новымі фарбамі знак з назвай сельгаскааператыва, які стаіць уздоўж трасы Магілёў – Бабруйск. Цяпер ён вітае праязджаючых бляскам і яркасцю.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость