Темы

“Мы — супраць алкаголю!”

“Мы — супраць  алкаголю!”

alko2222

Пад такой назвай з 29 верасня па 12 кастрычніка г.г. на тэрыторыі вобласці праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя. Яе мэта — мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў у павышэнні эфектыўнасці работы, праводзімай па прафілактыцы ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва непаўналетнімі, выхаванню ў іх асноў здаровага ладу жыцця.
У межах акцыі праходзяць комплексныя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама ўзроўню індывідуальна-прафілактычнай работы.
Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых служб і ведамстваў, пракуратуры вобласці, а таксама грамадскіх арганізацый.
У гэты перыяд арганізавана ананімнае псіхалагічнае кансультаванне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне п’янства іх бацькоў. Для падлеткаў наладжваюцца тэматычныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, інфармацыйныя класныя гадзіны.
З мэтай папярэджвання супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, а таксама выяўлення дарослых асоб, якія ўцягваюць падлеткаў у антыграмадскія паводзіны, праводзяцца адпрацоўкі ў вячэрні і начны час сутак месцаў масаваага адпачынку моладзі.
У г.Магілёве адбудзецца тэматычны флэш-моб “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця!”.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость