Гонар і слава вам, ветэраны!

Летась наша краіна маштабна адзначыла 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а бягучы год праходзіць пад знакам такога ж юбілею Вялікай Перамогі. Гэта дарагая для кожнага з нас дата. Сапраўды, як у радках знаёмай песні, – свята са слязамі на вачах… Мы шчыра шануем тых, хто ў барацьбе з ворагам адстаяў мір і свабоду, аддаем даніну памяці загінуўшых.
Раённая арганізацыя ветэранаў ГА “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” злучае тых, хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў, быў у ліку вязняў фашысцкай няволі, каваў Перамогу ў тыле, будаваў мірнае жыццё, прымнажаў багацце Кіраўскага краю, – у яе саставе 5925 чалавек, у тым ліку 9 ветэранаў вайны.
Раённы савет аб’яднання, пярвічныя арганізацыі, якіх на Кіраўшчыне налічваецца 23, праводзяць актыўную работу па абароне грамадзянскіх, сацыяльна-эканамічных правоў ветэранаў, арганізацыі аказання ім дапамогі ў медыцынскім, бытавым і культурным абслугоўванні, па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Заўжды працуем у цесным кантакце з раённай уладай, дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
На асаблівым кантролі – ветэраны вайны, сем’і воінаў, пакінуўшых жыццё, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, былыя вязні фашысцкай няволі. Створаны і рэгулярна абнаўляецца электронны банк дадзеных пра колькасць і матэрыяльна-бытавы стан указаных катэгорый грамадзян.
Сумесна са структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і РЦСАН праводзіцца рэалізацыя шэрагу праграм, накіраваных на комплекснае вырашэнне пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян пажылога ўзросту.
Раённы савет ветэранаў, члены арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах і акцыях, праводзімых у межах святкавання 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.
Так, у ходзе міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі!”, прысвечанай гэтай даце, у верасні мінулага года ў в.Залітобічы быў адкрыты памятны знак у гонар таго, што з гэтага месца ў 1944 годзе пачалося вызваленне Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён быў створаны па ініцыятыве і пры ўдзеле раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, раённага аб’яднання прафсаюзаў.
На тэрыторыі раёна 77 воінскіх пахаванняў, якія ўтрымліваюцца ў належным стане, праводзіцца догляд за імі, рамонт і добраўпарадкаванне.
Хочацца адзначыць старшынь пярвічак, людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія ўзначальваюць свае арганізацыі шмат год: В.В.Крэса – КСУП “Ніва-Барсукі”, П.В.Клепчу – КСУП “Чырвоны баец”, В.У.Паляшчук – райбальніца, Г.М.Лук’янаву – в.Гарадзец, А.І.Сініцкага – ПМК №255, В.А.Асямолаву – філіял “Кіраўскі” ААТ “Бабушкина крынка”, З.Р.Галімскую – райспажыўтаварыства, Л.П.Гаўрыльчык (Баравіцкі сельвыканкам) і іншых.
Усё менш застаецца ў нашых радах ветэранаў вайны, былых працаўнікоў тылу. Увага і павага да іх, клопат – наш абавязак. Памятаць пра тыя гады, на якія прыпала частка іх лёсу, мы павінны дзеля таго, каб цаніць мір на зямлі.
Эма КАРПУК, старшыня раённага савета ветэранаў.