Темы

Ты для нас — самая лепшая!

Ты для нас —   самая лепшая!

mamy

Такія словы неаднойчы даводзіцца чуць кіраўчанцы Ганне Каленік ад сваіх дзяцей. А іх у сям’і трое: дзевяцікласнік Арцём, чацвёртакласнік Саша і агульная любіміца Маргарыта, якой яшчэ толькі 2 гады.
Твар Ганны Генадзьеўны свеціцца цеплынёй і пяшчотай, калі яна гаворыць пра сваіх сыноў і дачушку. Для кожнага ў яе знаходзяцца добрыя словы, пра ўсіх яна клапоціцца аднолькава.
Усё ў жанчыны склалася ўдала — і шчаслівае замужжа, і цікавая работа, і любячыя дзеці, без якіх яна не ўяўляе свайго жыцця. А яны — выхаваныя, дысцыплінаваныя, добра вучацца ў школе. А самае галоўнае — чулыя, добрыя.

Ганна выйшла замуж за мясцовага хлопца Яўгена Каленіка. І калі ў іх нарадзіўся першынец, яна зразумела, што самае галоўнае шчасце для жанчыны — гэта шчасце мацярынства. Вельмі падтрымлівае яе муж. Ён — камандзір аддзялення ў раённым аддзеле “Ахова”. Праўда, служба ў яго адымае шмат часу, але калі надараецца вольная хвіліна — ён падмяняе жонку, дапамагае ва ўсім.
З цеплынёй і пяшчотай Яўген гаворыць пра сваю жонку. Для яго яна не толькі каханая жанчына, але і добрая гаспадыня. Іх адносіны, як і 15 гадоў таму (паслязаўтра Каленікі адзначаць фарфоравае вяселле), застаюцца цёплымі і шчырымі. Зразумела, што ў жыцці здараецца ўсялякае, але ўзаемаразуменне і ўзаемападтрымка дапамагаюць знайсці правільнае выйсце з любых сітуацый.
Жанчына таксама з мнагадзетнай сям’і, у якой заўсёды панавала атмасфера дабрыні, клопатаў адзін аб адным, падтрымкі і разумення. Яе бацькі — Марыя Іларыёнаўна і Генадзій Уладзіміравіч Бяляўскія прывілі дзецям любоў да працы, пачуццё сяброўства.
Клапатлівыя і пяшчотныя рукі сваёй матулі, яе пастаянную падтрымку Ганна адчувае сёння, калі ўжо сама мае дзяцей. Добрым словам яна ўспамінае бацьку, якога, на жаль, ужо няма побач. Ён заўсёды з павагай ставіўся да сваёй жонкі, з любоўю адносіўся да сваіх абедзвюх дачок і сына. Маці Марыя Іларыёнаўна ганарыцца імі, яны выраслі добрымі людзьмі. Дочкі сталі настаўніцамі: Ганна пасля заканчэння МДУ імя А.А.Куляшова выкладала гісторыю ў Стаўпіцкай базавай школе, затым два гады ўзначальвала калектыў гэтай навучальнай установы (зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду за дачушкай). Лілія працуе завучам у СШ №1, а Уладзімір — вадзіцелем у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Дочкі вельмі часта наведваюцца ў родны дом, дапамагаюць маці справіцца з хатнімі справамі. А асноўны цяжар узяў на сябе брат, які са сваёй сям’ёй жыве разам з маці. Твар Марыі Іларыёнаўны свеціцца радасцю, калі ўсе дзеці збіраюцца ў яе, яна адразу ж маладзее на вачах!
Добрыя адносіны ў Ганны склаліся і з маці мужа Тамарай Віктараўнай. За цудоўны характар, цеплыню і дабрыню яе паважаюць абедзве нявесткі, любяць сыны, абажаюць унукі.
Што яшчэ патрэбна любячай і любімай жанчыне, маці? Проста жыць, радавацца кожнаму новаму дню, выхоўваць дзяцей, праводзіць іх у школу, рыхтаваць з імі ўрокі, чытаць казкі дачушцы. А ўвечары, калі ўсе збіраюцца разам, абавязкова дзеляцца ўражаннямі аб прайшоўшым дні. Маргарыта ўсядзецца на рукі, абніме за шыю, а сыны прытуляцца да матулі: яна для іх — самая лепшая.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем