Темы

Работы завяршаюцца

Работы завяршаюцца

galom

Сёлетняя восень надзвычай прыгожая, падобная на зацягнутае лета. Яна прыемна радуе сваім цяплом і сонцам і дае магчымасць вяскоўцам спакойна ўбраць з палеткаў вырашчаны ўраджай. 

У мінулую сераду, калі журналісты “раёнкі” наведаліся ў СВК “Добасна-агра”, ім пашчасціла трапіць ледзь не на “Дажынкі”: літаральна ў нас на вачах магутны “Лексіён”, якім кіраваў вопытны механізатар Міхаіл Галомзік, зжаў апошнія расліны кукурузы, і залацістыя зярняткі з бункера камбайна са строкатам пасыпаліся ў кузаў аўтамабіля.
“Уборачныя работы ў гаспадарцы завершаны”, — канстатаваў галоўны аграном Андрэй Голубеў.
У бягучым годзе “каралева палёў” займала плошчу ў 775 га, з якіх кукуруза на 625 га была ўбрана на сілас і на 150 га — на зерне.
Для таго, каб у зімова-стойлавы перыяд забяспечыць пагалоўе жывёлы кармамі, старанна папрацавалі механізатары на нарыхтоўцы сіласу: на круг кукурузныя палеткі давалі ў сярэднім па 290 ц/га, што дазволіла закласці амаль 13500 тон.
“Зерне кукурузы і сілас з гэтай культуры з’яўляюцца важнымі складальнікамі кармавога рацыёну жывёлы, — адзначыў у размове Андрэй Голубеў. — Без гэтага не абысціся. Таму ўсе ўдзельнікі корманарыхтоўчай кампаніі з адказнасцю ставіліся да выканання сваіх абавязкаў, бо разумелі важнасць забеспячэння сытнай зімоўкі грамад-скага статка”.
Парадавала ўраджайнасцю і кукуруза, якую ўбралі на зерне, з кожнага гектара намалацілі больш чым па 75 цэнтнераў. Зараз на сушыльнай гаспадарцы актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па давядзенні зерня да неабходнай кандыцыі.
Дзякуючы стараннай працы аператараў у суткі дзве сушылкі паспяваюць перапрацаваць каля 60 тон кукурузы. На гэтых работах задзейнічаны Аляксандр Апенька, Рыгор Гушчын, Пётр Драздоў, Андрэй Хушану, Мікалай Мітраховіч і іншыя.

Увесь атрыманы ўраджай зерня кукурузы пакуль засыпаецца ў засекі. Частку яго ў далейшым плануюць выкарыстаць на выраб камбікармоў для ўласных патрэб, а лішкі — рэалізаваць.
У аптымальныя тэрміны правялі дабаснянцы і сяўбу азімых культур. Пад ураджай будучага года неабходна было засеяць 885 га, з якіх 100 га заняло трыцікале, 282 га — жыта, 300 га — пшаніца, крыху больш за 200 га вясной пойдзе на зялёны корм. Больш чым на 500 га ўжо праве-дзена хімапрацоўка азімых культур.
Сярод асноўных клопатаў зараз — давядзенне да ладу цукровых буракоў. З 57 га дабаснянцы накапалі прыкладна каля 1800 т пры сярэдняй ураджайнасці 316 ц/га. Шматлікі дэсант з ліку работнікаў гаспадаркі заняты зараз на пераборцы салодкіх каранёў. Справа ў тым, што перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія закупляюць цукарнікі, за-кладваюць іх на захоўванне, таму патрабуюць каб сыравіна была без смецця.
Актыўна ўключыліся механізатары Уладзімір Казлоўскі, Алег Бычкоў і Міхаіл Грыцкевіч у не менш важную справу — вывазку арганічных угнаенняў пад ураджай будучага года. Бесперапынную іх работу на пагрузцы арганікі забяспечвае Аляксандр Есянецкі.
На ўборцы канюшыны і люцэрны для кармлення грамадскага статка шчыруюць Фёдар Петрусёў і Вячаслаў Хвясько.
Механізатары гаспадаркі дапамагаюць ААТ “Кіраўск-Лён” прэсаваць ільнотрасту.
Нягледзячы на тое, што асноўны фронт палявых работ завершаны, пакуль на палетках гаспадаркі не сціхае гул сельскагаспадарчай тэхнікі — работы на карысць ураджаю будучага года працягваюцца…
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем