Ушанавалі пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці
У фармаце відэасувязі ў мінулую пятніцу адбылося ўшанаванне пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2019 год.
Урачыстае ўручэнне ўзнагарод трансліравалася ў аблвыканкаме і гаррайвыканкамах вобласці.
Як паведамлялася на нашым Інтэрнэт-рэсурсе і ў раённай газеце “Кіравец”, пераможцам сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў вобласці быў прызнаны Скрыпліцкі сельскі Савет дэпутатаў нашага раёна (старшыня Ж.М.Рышкевіч). Сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання трэцяе месца прысуджана старшаму па дому №12 па вул.Савецкай г.Кіраўска В.Р.Каляснёву.
У райвыканкаме старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўручыла пераходны сцяг Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дыплом I ступені намесніку старшыні Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Уладзіміру Ядчанку.
Дыплом III ступені і грашовае ўзнагароджванне атрымаў Віктар Каляснёў.
Галіна Паўлаўна павіншавала прадстаўнікоў органаў мясцовога самакіравання і тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання раёна з выдатным рэзультатам, пажадала далейшай плённай работы.
Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык па відэасувязі выказала пераможцам і лаўрэатам шчырыя віншаванні і пажаданні.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.