Падарыць надзею на жыццё…

Падарыць  надзею на жыццё…

Па статыстыцы, кожны трэці чалавек у свеце за жыццё атрымлівае або кроў, або яе прэпараты. Задаволіць свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах любая краіна можа толькі пры ўмове, што донарамі з’яўляюцца не менш 1-3% донараздольнага здаровага насельніцтва.
Сярод найбольш актыўных донараў у нашым раёне па здачы крыві і яе кампанентаў – медыкі райбальніцы. Хто, як не яны, ра­зумеюць усю важнасць і неабходнасць донарства.
Як адзначыла медыцынская сястра анэстэзіст ААіР (старшая) Юлія Сакалоўская, якая курыруе работу па донарстве сярод медыцынскіх работнікаў і жыхароў раёна, донарамі з’яўляецца 65 чалавек, ганаровымі, тых хто здаў больш за 40 платных кровадач або 20 бязвыплатных, калі ж гаворка ідзе аб кампанентах крыві, дык для атрымання гэтага пачэснага звання іх трэба здаць 80 разоў платна ці 40 разоў бязвыплатна – 96 грамадзян.
Па словах медработніка, працэдура здачы крыві не толькі неабходная для медыцыны, але мае некалькі плюсаў і для донараў. Па-першае, два разы на год яны праходзяць медыцынскі агляд, а па-другое, у іх бяруць аналізы на ВІЧ, гепатыт В і С, сіфіліс, каб выключыць гэтыя захворванні. Усё робіцца для таго, каб не на­шкодзіць здароўю донара і атрымаць бяспечную, якасную кроў.
У ліку донараў крыві нямала работнікаў аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы. Сярод іх – фельчары выязной брыгады Святлана Бароўская і Алёна Жданава (на здымку).
Святлана Бароўская ў донарстве – не навічок – жанчына ўдастоена знака “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”, які атрымала ў 2009 годзе. Колькі разоў за сваё жыццё яна здавала кроў і яе кампаненты, нават і не можа падлічыць, ды і ніколі не ставіла яна перад сабой такой мэты.
Упершыню, успамінае жанчына, сваёй крывёй з іншымі людзьмі, прычым бязвыплатна, яна “падзялілася” яшчэ падчас навучання ў Мінскім медыцынскім вучылішчы №2 (зараз Беларускі медыцынскі каледж). Сярод моладзі савецкага часу, асабліва медыкаў, донарства было ганаровай справай. А яшчэ, адзначыла з усмешкай Святлана Дзямідаўна, пасля здачы крыві ім выдавалі талон, які даваў магчымасць схадзіць у кафэ, каб паласавацца салодкасцямі. Для моладзі тых гадоў гэта быў своеасаблівы стымул. Ужо пазней прыйшло іншае адчуванне і асэнсаванне донарства. Дарэчы, яна і зараз часта ўдзельнічае ў данацыі на бязвыплатнай аснове.
Больш за 10 гадоў жанчына здавала плазму, зараз па медыцынскіх паказаннях ёй можна быць толькі донарам крыві.
Святлана Бароўская лічыць, што галоўная прычына, чаму яна стала донарам, гэта ўпэўненасць у тым, што камусьці яе кроў дапаможа выратаваць жыццё, вярнуць здароўе. Упэўнена жанчына і ў тым, што донарства лепшым чынам адбіваецца і на яе ўласным самаадчуванні: пасля здачы крыві адчуваецца прыліў сіл, павышаецца імунітэт, паляпшаецца настрой.
Дарэчы, Святлана Дзямідаўна не толькі сама – актыўны здатчык крыві, яна заклікае да дабрачыннай справы і сваіх калег, якія, да слова, з задавальненнем далучаюцца да гэтай высакароднай місіі.
Алёна Жданава ў донарстве каля 2 гадоў. Прыкладам для яе сталі менавіта калегі-донары з ліку фельчараў аддзялення хуткай дапамогі. Паспрабавала і яна “падзяліцца” сваёй крывёй з маючымі ў гэтым патрэбу людзьмі. І неяк непрыкметна жанчыну гэта захапіла, сваю ролю адыгралі думкі аб тым, што ў экстранай сітуацыі медыкі, пераліўшы пацыенту кроў, дзе ёсць і яе “ўклад”, выратуюць камусьці жыццё.
Па словах Алёны Віктараўны, ёй нярэдка тэлефануюць са станцыі пералівання крыві і просяць прыехаць для данацыі, а гэта значыць, што хтосьці з хворых мае патрэбу менавіта ў крыві такой, як у яе, групы. І яна, не разважаючы імчыцца, каб падарыць надзею на жыц­цё…
Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024