“Падары кнігу бібліятэцы!”


Часта так здараецца, што даўно прачытаныя кнігі “сумуюць” і ціха старэюць на хатніх паліцах.
Супрацоўнікі сеткі бібліятэк звяртаюцца да гаспадароў такіх “сумуючых” літаратурных выданняў з прапановай падарыць іх бібліятэцы.
Кнігі павінны быць у добрым стане, не раней за 2009 год выдання. Іх можна адзначыць дароўным подпісам з указаннем вашых імя і прозвішча.
Такім чынам, можна падарыць кнігам другое жыццё і яны яшчэ не аднойчы парадуюць сваіх новых чытачоў.