Темы

Узнагароды кіраўскім медработнікам за адказную працу

Узнагароды кіраўскім медработнікам за адказную працу

З нагоды прафесійнага свята медсястра прыёмнага аддзялення ЦРБ Галіна Арцюкоўская (на здымку справа) ўдастоена Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама, старшая медыцынская сястра фізіятэрапеўтычнага аддзялення Марына Стэльмакова (на здымку злева) – Ганаровай граматы абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя.


Абедзве жанчыны атрымалі азы медыцынскай прафесіі ў Бабруйскім медвучылішчы, прысвяцілі рабоце ў Кіраўскай ЦРБ не адзін дзясятак год.
Марына Стальмакова і дагэтуль памятае свой першы працоўны дзень, з якога мінула ўжо 40 год: заступіла на пасаду медсястры тэрапеўтычнага аддзялення, пад чулым кіраўніцтвам А.А.Скуднай вучылася дакладна выконваць лячэбныя назначэнні ўрачоў.
Зараз яна курыруе работу медперсанала фізіятэрапеўтычнага аддзялення, у якім працуюць 12 чалавек, адказных за фізіяпрацэдуры, масажы, лячэбную фізкультуру, інгаляцыі і інш.
Жанчына любіць сваю прафесію за тое, што мае магчымасць дапамагаць людзям, прычым не толькі аблегчыць іх фізічны стан, але і душэўны: “Медработнікі закліканы сваёй прафесіяй сунімаць боль іншых, палягчаць пакуты, аказваць пацыентам у тым ліку і псіхалагічную дапамогу, бо мы з хворымі размаўляем, стараемся гутаркамі ўзняць ім настрой», – гаворыць медсястра.
Галіна Арцюкоўская 30 год працуе на сваёй пасадзе. Выбіраючы ў юнацтве будучую прафесію, яна разважала, што ў іх сям’і няма медработнікаў, таму вырашыла гэта выпра­віць. Ніколі не пашкадавала аб сваім выбары.
Дагэтуль памятае, як яе прымаў на работу тагачасны галоўны ўрач С.А.Грыгорчык, які па-сапраўднаму хварэў душой за сваю справу.
Галіна Іванаўна расказала, што шлях пацыентаў бальнічнага стацыянара пачынаецца менавіта з прыёмнага аддзялення: тут афармляецца неабходная дакументацыя, праводзяцца першасныя агляды і медыцынскія маніпуляцыі.
Жанчына адзначыла, што за гады працы ў райбальніцы, здаецца, навучылася ўсяму, таму складанасцей абраная некалі прафесія не выклікае.
Сваім калегам яна пажадала моцнага здароўя і цярплівасці, каб калектыў ЦРБ жыў адной дружнай сям’ёй і шчыраваў на карысць здароўя жыхароў Кіраўшчыны.
Да Дня медыцынскіх работнікаў фельчар аддзялення хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Кацярына Амяльчэня ўдастоена грашовай прэміі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама; фельчар гэта ж аддзялення Алена Шпілеўская – Падзячнага пісьма райвыканкама; медсястра эндаскапічнага кабінета Алена Мухіна і медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (старшая) Юлія Сакалоўская – граматай Магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

 

Последние новости

Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем