Темы

Верныя традыцыям

Верныя традыцыям

isidor sidor

Адным з асноўных мерапрыемстваў, праведзеных на Кіраўшчыне ў рамках святкавання 97-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, быў мітынг у в.Стаўпішчы каля магілы І.Ф.Пятрушы, удзельніка кастрычніцкіх падзей мінулага стагоддзя.
Каля магілы славутага земляка сабраліся старшыні і прадстаўнікі раённых аргнізацый грамадскіх аб’яднанняў: савета ветэранаў, “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, мясцовыя жыхары.

З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч. Ён зрабіў экскурс у гісторыю, нагадаў аб выніках Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У прыватнасці, Васіль Маркевіч адзначыў, што ўпершыню ў гісторыі чалавецтва на тэрыторыі Расіі залунаў Чырвоны Сцяг. Было створана новае грамадства, у якім уладараць чалавечая годнасць і сацыяльная справядлівасць, раўнапраўе і дружба народаў.
—Для Беларусі Кастрычніцкая рэвалюцыя наогул стала знамянальнай вехай у гісторыі, вывела нашу рэспубліку на новы этап развіцця. І сёння наша краіна ўпэўнена развіваецца, галоўнай мэтай паранейшаму з’яўляецца павышэнне ўзроўню жыцця народа,— падкрэсліў у заключэнне Васіль Маркевіч.
Затым Тамара Раманькова, якая ў свой час узначальвала калектыў Стаўпіцкай БШ, нагадала прысутным звесткі з біяграфіі І.Ф.Пятрушы.
Пасля прызвання на службу ў армію ў 1909 годзе Ісідар Фёдаравіч служыў матросам на крэйсеры “Аўрора”. У вольны час наш зямляк шмат чытаў, аднак перавагу надаваў марксісцкай літаратуры. У хуткім часе ён наладзіў сувязь з бальшавікамі. Сялянскі хлопец поўнасцю падтрымліваў сцвярджэнне аднадумцаў, што толькі бальшавіцкая партыя можа даць простым людзям свабоду і незалежнасць.
Таму Пятруша вырашыў стаць членам партыі бальшавікоў, ён узначальваў судовы камітэт. І калі пачаўся штурм Зімняга палаца, Ісідар Фёдаравіч перайшоў на бок тых, хто шчыра верыў у ідэі рэвалюцыі.
Калі ў 1918 годзе ён вярнуўся на радзіму, тут вялася жорсткая барацьба з інтэрвентамі. Былы воін адразу ж папоўніў рады партызанскага атрада, які ўзначальваў І.І.Герасімовіч. Ісідар Фёдаравіч разам з іншымі мсціўцамі адважна змагаўся з белапалякамі, вызваляў родную зямлю ад ворага. У адным з баёў каля в.Гута 11 кастрычніка 1919 года ён быў цяжка паранены. На падводзе яго павезлі ў ваенны шпіталь, але па дарозе ён памёр. Пятруша быў пахаваны на мясцовых могілках.
Тамара Міхайлаўна расказала прысутным, як разам з педагогамі і вучнямі яны па крупіцах збіралі каштоўныя звесткі пра свайго земляка. Рабілі запыты ў архівы, музей, створаны на крэйсеры “Аўрора”. З атрыманых адказаў следапыты даведаліся пра баявы шлях Пятрушы.
У 1967 годзе было вырашана перахаваць астанкі мужнага воіна побач з будынкам школы. Рабяты пастаянна даглядалі магілу. І зараз, калі ўжо ў вёсцы няма навучальнай установы, тут заўжды падтрымліваецца належны парадак.
Так здарылася ў жыцці, што непадалёку ад магілы Ісідара Фёдаравіча жыве ўнучка яго брата Аляксея. Выходзячы на двор, жанчына ў абавязковым парадку паглядзіць на магілу і ў думках дзякуе роднаму чалавеку за яго гераізм і мужнасць, за тое, што і яго сын Павел, быў, як і бацька, адддадзены Айчыне, змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і паклаў сваё жыццё на алтар Перамогі.
Напрыканцы мітынгу на магілу земляка, адважнага рэвалюцыянера І.Ф. Пятрушы прысутныя ўсклалі чырвоныя гваздзікі — сімвал нязгаснай памяці пакаленнняў аб тых, хто не шкадаваў сябе, ваяваў з ворагам дзеля нашага светлага будучага.
Затым мінутай маўчання была ўшанавана памяць былога матроса крэйсера “Аўрора” І.Ф. Пятрушы.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

10 июня 2026
Читать новость
Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем