Ад стараннасці залежыць вынік

Ад стараннасці  залежыць вынік

uyiuyuy

У СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага значную ўвагу надаюць забеспячэнню грамадскага статка якаснымі кармамі пад патрэбу. Механізатары разумеюць, што ад гэтага непасрэдна залежаць паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне. Таму  з году ў год працуюць зладжана і арганізавана, эфектыўна выкарыстоўваюць кожную пагодную хвіліну на “зялёным жніве”.

С ёлета пры правядзенні веснавых-палявых работ у сельгаскааператыве былі захаваны ўсе тэхналагічныя працэсы, задзейнічаны маючыеся магчымасці, каб ні хвіліны не страчваць дарэмна. Тым больш, што пасяўныя плошчы не дазвалялі прахалоджвацца. Некаторыя сельгасработы былі арганізаваны ў дзве змены, у тым ліку і сяўба.
Затым своечасова былі праведзены хімапрацоўка і абарона раслін. Не ўпусцілі рассветаўцы спрыяльныя тэрміны пры нарыхтоўцы травяністых кармоў. Тым больш, што травы сёлета выраслі на славу. Спрыяла і добрае надвор’е. Усё разам узятае дазволіла рассветаўцам назапасіць значна больш кармоў, каб забяспечыць сытную зімоўку грамадскага статка.
На зімова-стойлавы перыяд тут маецца 21022 тон к.адз. спажыўных кармоў, што на ўмоўную галаву жывёлы складае па 33,5 ц.к.адз. (на 2,2 ц.к.адз. больш, чым летась). У тым ліку назапашана 2058 т сена, 25439 т сенажу і 56466 т сіласу. Дарэчы, значная доля сіласу (54570 т) закладзена ў гаспадарцы з кукурузы, пад якую сёлета было адведзена 3064 га — з улікам патрэб біягазавай устаноўкі.
Назапашаныя пад поў-ную патрэбу кармы даюць магчымасць забяспечваць паўнацэнны рацыён кармлення БРЖ. Гэта дазваляе ад кожнай каровы ў суткі надойваць па 16,3 кг малака (+0,5 кг да адпаведнага ўзроўню мінулага года).
На нарыхтоўцы кармоў выдатна папрацавалі вопытныя механізатары Віктар Зайцаў, Аляксандр Міхалап, Васіль Клімовіч, Мікалай Бандарэнка і інш.

 

 

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем