Темы

У “Рассвеце” ўмеюць і працаваць, і адпачываць!

У “Рассвеце” ўмеюць і працаваць, і адпачываць!

sem1 semm2

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Мышкавіцкім СДК адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў палёў і ферм, спецыялістаў, кіраўнікоў сярэдняга звяна СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Сярод ганаровых гасцей былі ветэраны працы, чыімі працоўнымі дасягненнямі ствараліся вытворчыя і перапрацоўчыя магутнасці гаспадаркі, хто і зараз служыць дастойным прыкладам для маладога пакалення аграрыяў.

Вядучыя праграмы запрасілі прысутных у віртуальную экскурсію па славутай Мышкавіцкай зямлі. Для гэтага ўвазе сабраўшыхся быў прапанаваны відэафільм. На вялізным экране замільгалі кінакадры карпатлівай працы прадстаўнікоў розных падраздзяленняў сельгаскааператыва і іх здабыткаў. А голас за кадрам расказваў аб слаўных традыцыях рассветаўцаў, аб дасягненнях мінулых гадоў і перспектывах развіцця.
На сцэну запрасілі старшыню СВК “Рассвет” імя К.П.Алоўскага Аляксандра Багеля. Ад імя калектыву гаспадаркі яму быў уручаны святочны каравай. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік сельгаскааператыва павіншаваў іх са святам і агучыў вынікі бягучага сельскагаспадарчага года.
Аляксандр Багель, у прыватнасці, адзначыў, што працу хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў АПК складана пераацаніць, менавіта ад укладу кожнага ў агульную скарбонку дасягненняў залежыць упэўненасць у заўтрашнім дні. Разам з тым, ён выказаў словы глыбокай удзячнасці ўсім працаўнікам за пасільны ўклад у развіццё сельгас-арганізацыі, вернасць роднай зямлі і сялянскай справе.
Бягучы год для сельгаскааператыва — юбілейны: споўнілася 70 гадоў з дня ўтварэння “Рассвета”. Вялікі і да-стойны шлях пройдзены гаспадаркай за значны перыяд.
У гэты святочны дзень са сцэны гучалі імёны тых, дзякуючы каму “Рассвет” стаў знакамітым не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Сярод іх — К.П.Арлоўскі, В.К.Старавойтаў, І.Л.Барышчык, Ф.Ф.Кісялёва, Н.Я.Бяляўская, М.Ф.Елісеенка, М.С.Дамарод і многія іншыя. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў слаўную гісторыю гаспадаркі.
Парадавалі вынікамі работы ў бягучым годзе хлебаробы гаспадаркі. Валавы збор збожжа склаў 17,8 тыс. т пры ўраджайнасці звыш 50,6 ц/га. Добра спрацавала раслінаводчая галіна. У бягучым годзе сабрана больш за 4750 т агародніны, што вышэй леташняга паказчыка на 45 т. Немалая заслуга ў дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў спецыялістаў гаспадаркі: намесніка старшыні Аляксандра Жылінскага, галоўнага тэхнолага цяплічнага камбіната Кацярыны Шапавалавай, начальніка вытворчага ўчастка «Стаўпішчы» Галіны Хмуровіч, начальніка вытворчага ўчастка “Сад” Алены Юркавец.
Старанна папрацавалі на вясенне-палявых і ўборачных работах механізатары Генадзь Шалянгоўскі, Віктар Зайцаў, Аляксандр Міхалап, Васіль Клімовіч, Мікалай Бандарэнка, Міхаіл Елісеенка, Юрый Каранкевіч, Канстанцін Галімскі, Іван Барысёнак і многія іншыя.
Сабраць ураджай — важная справа, але забяспечыць яго захаванасць — не менш адказна. Добра спраўляецца з гэтым калектыў агароднінасховішча пад кіраўніцтвам інжынера-тэхнолага Уладзіміра Русанава.
У бягучым годзе рассветаўцы плануюць атрымаць 14,5 тыс. т малака, што вышэй паказчыка мінулага года на 1021 т, а сярэдні ўдой на адну фуражную карову — 6568 кг. Флагманамі жывёлагадоўчай галіны з’яўляюцца Галіна Казлова, Кацярына Амбрасёнак, Галіна Лёгкая, Ірына Сушко, Ірына Комар, Наталля Бяляева, Святлана Лясковіч, Юрый Хмуровіч, Міхаіл Каранкевіч, Таццяна Андросава, Валерый Шчэрбіч і Таццяна Салановіч.
Словы ўдзячнасці прагучалі таксама ў адрас начальніка рыбнай гаспадаркі Алега Шапавалава, начальніка вытворчасці Алега Бяляўскага і рыбавода Уладзіміра Бяляўскага.
Радуе сваімі паказчыкамі і работа калектыву санаторыя імя К.П.Арлоўскага пад кіраўніцтвам Вольгі Гаршковай.
Высокай ацэнкі была ўдастоена работа вядучага інжынера па працаёмкіх працэсах Вахтанга Чэдзіі і галоўнага энергетыка Віктара Іванца, пад кіраўніцтвам якіх вяліся работы па добраўпарадкаванні цэнтральнай сядзібы кааператыву з тым, каб зямля дастойна сустрэла гасцей і ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”.
У бягучым годзе споўнілася 30 год з дня за-снавання цяплічнага камбіната і рыбнай гаспадаркі, 15 год — МТК “Валосавічы”. З гэтай нагоды калектывам падраз-дзяленняў былі ўручаны памятныя падарункі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці гучалі ў гэты дзень у адрас ветэранаў. Каштоўныя падарункі і кветкі атрымалі заслужаныя работнікі гаспадаркі, ветэраны, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны.
Словы віншаванняў і падарункі атрымалі маладыя спецыялісты, якія ў бягучым годзе папоўнілі рады рассветаўскіх аграрыяў.
Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас тых, хто шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў рабоце ў гаспадарцы, а ў бягучым годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Сярод іх — Уладзімір Клімовіч, стаж работы якога складае 55 гадоў, Леанід Бяляўскі — 49 гадоў, Ніна Смалоўская — 37 гадоў, Тамара Койпіш і Соф’я Іваніцкая — па 30 гадоў і іншыя, усе яны атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі.
Заключным акордам свята стаў вялікі канцэрт самадзейных артыстаў раёна. Парадаваў прысутных сваім выступленем і калектыў ансамбля казацкай песні “Вольніца” г.Бабруйска.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем