Выбраць будучыню РАЗАМ

Выбраць будучыню РАЗАМ

Працягваем экспрэс-апытанне, як кіраўчане ставяцца да прадстаячай важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Алена ОСІПАВА, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”:
– На мой погляд, да ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь грамадзяне павінны ставіцца з усёй адказнасцю, бо за голасам кожнага выбаршчыка – будучае краіны.
На сённяшні дзень беларуская дзяржава стабільна і ўпэўнена развіваецца. Шмат увагі з боку яе кіраўніцтва надаецца ажыццяўленню мала­дзёжнай палітыкі. Моладзь з’яўляецца найбольш актыўнай часткай грамадства і магутным стратэгічным рэсурсам дзяржавы. У краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, на пастаяннай аснове праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па фарміраванні ў маладых людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіццю іх прававой культуры.
Зараз, падчас летніх канікулаў, некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат Кіраўшчыны шчыруюць у саставе будаўнічых, сельскагаспадарчых студэнцкіх атрадаў. Гэта адна з форм работы з моладдзю па фарміраванні ў іх адказнага стаўлення да выканання працоўных абавязкаў, а таксама магчымасць у вольны ад вучобы час зарабіць.
Ад удзелу кожнага з нас у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь залежыць будучае дзяржавы і новых пакаленняў яе жыхароў, гісторыя народа. Зрабіць выбар на карысць мудрага і дальнабачнага кандыдата, які выступае за стабільнасць, мір і спакой у краіне, – залог нашага далейшага дабрабыту.
Нельга заставацца абыякавым у такі важны палітычны момант!

Последние новости

Образование

В Мышковичской средней школе прошёл Единый информационный час

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Красота Кировщины от участников фотоклуба «Магия фото» филиала Мышковичского СДК

23 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

С 19 по 25 апреля 2026 года Беларусь принимает участие в проведении Европейской недели иммунизации

23 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

Инфекции, о которых нужно знать всё

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Перед майскими праздниками профсоюзные юристы помогут решить трудовые вопросы

23 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем