“Працуем разам!”

“Працуем  разам!”

Пад такім дэвізам сёлета шчыруюць юнакі і дзяўчаты ў саставе студэнцкіх атрадаў. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Алена ОСІПАВА расказала, як прахо­дзіць на Кіраўшчыне працоўны семестр-2020:

– Старт трэцяму працоўнаму семестру, дэвіз якога “Працуем разам!”, быў дадзены ў Дзень моладзі. Прысвечаны семестр 75-годдзю Вялікай Перамогі.
На Магілёўшчыне працаўладакавана амаль 3 тысячы рабят, з іх некалькі дзясяткаў – юнакі і дзяўчаты з Кіраўшчыны.
Сёння маладыя людзі, іх энергія і актыўная жыццёвая пазіцыя патрэбны ўсюды: і ў сельскай гаспадарцы, і на будаўніцтве, і ў прыватнай вытворчасці, і ў галіне абслугоўвання. Напрыклад, у нашым раёне зараз шчыруюць 6 студатрадаў, у саставе якіх 75 байцоў. У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” 15 удзельнікаў будаўнічага атрада з ліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа збіваюць драўляныя скрыні для нарыхтоўкі сельгас­прадукцыі. У КСУП “Чырвоны баец”, “Барчыцы-агра”, “Ніва-Барсукі” дзейнічаюць сельскагаспадарчыя атрады, байцы якіх – рабяты з Жыліцкага сельгаскаледжа, Паўлавіцкай і Барчыцкай школ – заняты на сельскагаспадарчых работах.


15 юнакоў і дзяўчат з ліку выпускнікоў СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага райцэнтра працаўладкаваны у ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”. У іх абавязках – падрыхтоўка харчовай сыравіны і матэрыялаў.
Яшчэ 10 маладых людзей заняты на сартаванні і ўкладцы лісічак на прыватным прадпрыемстве “Детван”.
Адзначу, што рабяты, якія сёлета сталі байцамі студ­атрадаў, адказна ставяцца да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў. Усе стараюцца працаваць з максімальнай аддачай, гэта радуе.
Арганізацыі і прадпрыемствы, на базе якіх працуюць юнакі і дзяўчаты, прадастаўляюць ім спецвопратку, пры неабходнасці – транспарт для дастаўкі, па магчымасці – харчаванне.
Згодна працоўнага заканадаўства, школьнікі ва ўзросце да 16-ці год працуюць па 4 га­дзіны ў суткі, а тыя, каму больш за 16, – па 7 гадзін.
Жыццё байцоў атрадаў насычанае і цікавае. А, самае галоўнае, што рабяты вучацца адказна і добрасумленна працаваць у камандзе – у гэтым і ёсць асноўная задача студ­атрадаўскага руху.
Працаўладкаванне мола­дзі падчас канікулаў – адзін з прыярытэтных накірункаў ГА “БРСМ”. У Беларусі студ­атрадаўскі рух падтрымліваецца дзяржавай на пастаяннай аснове. Гэта дазволіла пашырыць магчымасці маладых людзей, якія жадаюць зарабіць і атрымаць вопыт студатрадаўскага братэрства.
Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем