Темы

Выступаюць гарантам і надзейным партнёрам

Выступаюць гарантам  і надзейным партнёрам

gosstrah

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з дырэктарам прадстаўніцтва БРП “Белдзяржстрах” па Кіраўскім раёне Ірынай ТАРКАН, якая расказала аб рэзультатах дзейнасці і працоўных буднях калектыву:  

— У апошні час з’явілася значная колькасць прыватных кампаній, якія займаюцца страхаваннем. Аднак і ў такіх складаных умовах Белдзяржстрах захаваў за сабой права аднаго з самых надзейных партнёраў на беларускім рынку страхавання. І калі дзесятак год таму мы прапаноўвалі сваім кліентам каля 20 відаў страхавання, то на сённяшні дзень іх налічваецца амаль 80.
Стала запатрабаваным страхаванне грамадзян-скай адказнасці ўладальніка жылых памяшканняў. Часам бываюць абставіны, калі не па сваёй віне сусед залівае суседа: то кран сарваўся, то труба трэснула. У такіх вось сітуацыях і дапамагае дагавор аб страхаванні адказнасці ўладальніка кватэры. У бягучым годзе па 14 такіх выпадках страхавальнікам выплачана 36,4 млн. рублёў.
А ўвогуле можна застрахаваць сябе перад аперацыяй ці паездкай за мяжу. Таксама можам прапанаваць такую паслугу, як дабравольнае страхаванне медыцынскіх расходаў. Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў такім выпадку можна атрымаць у любой медустанове, нават сталічнай, варта толькі заключыць дагавор страхавання з Белдзяржстрахам. Для калектываў такі поліс — дадатковы стымул замацавання кадраў. Не першы год працуем у гэтым накірунку з СВК “Калгас “Ніва”, усе яго работнікі застрахаваны, праходзяць медыцынскае аб-следаванне. Усё большай папулярнасцю ў кліентаў стала карыстацца страхаванне бытавой тэхнікі.
У нашым прадстаўніцтве працуе 17 чалавек. Калектыў пастаянна павышае ўзровень ветлівага абслугоўвання кліентаў, якасць і хуткасць афармлення страхавых полісаў. Папярэджваем страхавальнікаў і аб заканчэнні тэрмінаў дзеяння дагавораў праз аператараў мабільнай сувязі. Праз рэкламныя лістоўкі, буклеты даходліва даносім да грамадзян інфармацыю па ўмовах страхавання, тарыфах, парадку ўплаты ўзносаў і атрымання страхавой кампенсацыі.

Без перабольшвання магу сказаць, што грамадзяне, якія маюць поліс Белдзяржстраху, цалкам абаронены ад розных непрыемнасцей і могуць адчуваць сябе спакойна і ўпэўнена. А паклапоцяцца аб гэтым супрацоўнікі прадстаўніцтва. Дарэчы, аб вы-ніках нашай работы яскрава сведчаць лічбы. За 11 месяцаў бягучага года калектыў выканаў усе даведзеныя планавыя паказчыкі па добраахвотным і абавязковым відах страхавання. Заключана 10842 дагаворы па ўсіх відах страхавання, сабрана ўзносаў больш за 5 млрд. рублёў. У тым ліку па добраахвотным — 6750 дагавораў на суму 1,6 млд. рублёў. Выплачана страхавой кампенсацыі грамадзянам, прад-прыемствам і арганізацыям раёна на суму 2,3 млрд. рублёў. Каля 249 страхавальнікаў змаглі скарыстацца грашовымі сродкамі нашай кампаніі і паправіць сваё здароўе, аднавіць маёмасць. Больш чым на 100 млн. рублёў была аказана бязвыплатная матэрыяльная дапамога грамадзянам і прадпрыемствам. У дамах двух нашых пастаянных страхавальнікаў Г.В.Каранкевіч і Т.М.Звягінцавай быў праведзены рамонт электраправодкі на суму звыш 13 млн. рублёў. Аднаму з сельгаспрадпрыемстваў раёна былі выдзелены грашовыя сродкі на правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі і закупу запасных частак.
Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць словы падзякі за плённую работу ўсяму нашаму калектыву: кожны супрацоўнік на даручаным участку імкнецца працаваць адказна. За шматгадовую добрасумленную працу каштоўным падарункам аблвыканкама ўзнагароджана Надзея Дзюіна. Падзякі аб’яўлены страхавым агентам Надзеі Каляснёвай, Людміле Міхневіч, Анжэле Скуднай, Уладзіміру Каранкевічу і Надзеі Спірыдонавай.
Для забеспячэння дакладнай арганізацыі работы страхавых агентаў працуюць нашы спецыялісты Ірына Раманенка і Наталля Дзяшковіч. З адказнасцю ставіцца да сваіх абавязкаў вадзіцель Дзмітрый Каранкевіч. Значную работу з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі вядуць спецыялісты Дзмітрый Кузняцоў, Святлана Габрусь, Святлана Труханава: за 2014 год імі сабрана больш 3 млрд. рублёў. За стабільнасць у фінансавай дзейнасці арганізацыі адказваюць вопытныя работнікі — галоўны бухгалтар Наталля Свірыдава і вядучы эканаміст Людміла Іваніцкая.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем