Темы

У Кіраўскім РАНС прайшоў тыдзень адкрытых дзвярэй для вучняў школ раёна

У Кіраўскім РАНС прайшоў тыдзень адкрытых дзвярэй для вучняў школ раёна

odevayut

Boevkapolivaet

З мэтай папулярызацыі прафесіі выратавальніка ў апошнія гады ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях стала традыцыйным правядзенне Дзён адкрытых дзвярэй для вучняў 6, 10 і 11 класаў школ раёна. На гэты раз гасцямі выратавальнікаў былі рабяты з СШ №1, Гімназіі горада і сельскіх устаноў адукацыі.

Інспектар групы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння РАНС Арцём Марозаў правёў рабят па службовых памяшканнях і пакоях, дзе выратавальнікі трэніруюцца і адпачываюць у перапынках паміж выездамі.
Усе прысутныя з асаблівай зацікаўленасцю назіралі за зладжанымі дзеяннямі членаў дзяжурнага каравула, якія прадэманстравалі гасцям здольнасці сучаснай пажарна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання.
У шчырай размове дарослыя падзяліліся з рабятамі сваімі пачуццямі, якія адчуваюць яны пры выкананні выратавальных аперацый. Па-першае, гэта імкненне дапамагчы тым, хто трапіў у бяду, часам рызыкуючы сваім жыццём. Таксама яны адзначалі, што выпадковых людзей сярод іх няма, бо тут працуюць смелыя, мужныя, рашучыя людзі, якія ў лічаныя хвіліны ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі.
Рабятам расказалі, што набыць гэтую ганаровую прафесію могуць юнакі і дзяўчаты пасля заканчэнння сярэдняй школы ў Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь і камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь г.Мінска. Акрамя гэтага пры Гомельскім інстытуце дзейнічае профільны ліцэй, дзе можна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю з павышаным узроўнем вывучэння асобных агульнаадукацыйных прадметаў і профільную падрыхтоўку да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі. Стаць выхаванцамі ліцэя могуць толькі хлопчыкі пасля заканчэння 6 класаў, паспяваючыя па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, а таксама годныя па стане здароўя.
Пры гэтым Арцём Марозаў звярнуў увагу прысутных на той факт, што для таго, каб стаць выратавальнікам, трэба быць настойлівым, фізічна падрыхтаваным і гатовым да ўсялякіх нечаканасцей. Тым і ганаровая гэтая прафесія!
Таццяна МІКАЛАЕВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость