Темы

У медыцыне раёна – маладыя кадры

У медыцыне раёна –  маладыя кадры

Галіна аховы здароўя раёна папоўнілася 14 дыпламаванымі медыцынскімі спецыялістамі.
Безумоўна, вельмі важнае значэнне ў барацьбе за здароўе кожнага чалавека, акрамя лекавых сродкаў, апаратуры і абсталявання, маюць прафесійныя веды медыкаў, іх жаданне і ўменне выслухаць, зразумець, дапамагчы.


За маладымі кадрамі, якія пакуль робяць першыя крокі на сваіх рабочых месцах, замацаваны больш вопытныя калегі-настаўнікі, якія пры неабходнасці дапамогуць пачынаючым медыкам, параяць і падкажуць, што прадпрыняць у складанай сітуацыі.
Спадзяемся, што пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі спецыялісты пажадаюць застацца жыць і працаваць на Кіраўшчыне, дзе яны змогуць лячыць пацыентаў у камфортных умовах і будуць запатрабаванымі.
На здымку: знаёмцеся з маладымі спецыялістамі – педыятр Дзяніс Мацюшонак, урач агульнай практыкі Марыя Карытка, медбрат Мікіта Салановіч, медсястра профкабінета Лілія Аўсянік, псіхіятр Мікіта Бокі, урачы агульнай практыкі Таццяна Цыбуля і Вераніка Барлюгова, хірург Аляксандра Крупа, медсястра Анастасія Карпава, рэнтгенолаг Яніна Сухавій, урач ультрагукавой дыягностыкі Аляксандра Комар і ўрач агульнай практыкі Марына Рудзянкова. На варце аховы здароўя – яшчэ два маладыя спецыялісты: урач агульнай практыкі Лілія Храмцова і оталарынголаг Сняжана Драпкова.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость