Темы

Выязная рэдакцыя «Кіраўца» ў аграгарадку Стайкі

Выязная рэдакцыя «Кіраўца» ў аграгарадку Стайкі

detkivklybe

Падчас наведвання аднаго з самых аддаленых сельсаветаў — Стайкаўскага — запыталіся ў яго старшыні, чым жа зараз жывуць вяскоўцы, што іх турбуе, а што радуе.

— Самае галоўнае, — адзначыў падчас размовы Міхаіл Фрэйберг, — не толькі ведаць праблемы вяскоўцаў, але і прыкладаць максімум намаганняў для іх вырашэння. Зразумела, што зрабіць усё адразу немагчыма, але і пакідаць чалавека сам-насам са сваімі турботамі нельга. Спектр пытанняў, якія даводзіцца вырашаць — вельмі шырокі.
Значную ўвагу на тэрыторыі сельсавета імкнуцца надаваць добраўпарадкаванню. Аднак з-за недастатковасці фінансавых сродкаў зрабіць усё, што хацелася б, немагчыма. У бягучым годзе правялі рамонт плоту на могілках а/г Стайкі і Колбава. Трэба сказаць, што многія сяльчане з разуменнем ставяцца да навядзення парадку каля сваіх домаўладанняў: робяць прыгожыя кветнікі, своечасова рамантуюць і фарбуюць плот.
Што тычыцца вядзення асабістых падсобных гаспадарак, то іх колькасць на тэрыторыі сельсавета з кожным годам значна змяншаецца. У першую чаргу — пагалоўе кароў. Асноўная прычына, на думку старшыні сельвыканкама, высокі кошт набыцця жывёлы. Тыя, хто трымае карову, не маюць праблем з кармамі (ёсць магчымасць набыць у сельгаскааператыве) і месцамі для выпасу. Няма праблем і са збытам лішкаў малака: яго забірае ўласнік, які ажыццяўляе прыём прадукцыі.
Станоўчы факт для сельсавета — невялікае, але паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Да слова, ужо на працягу некалькіх гадоў колькасць нованароджаных не змяншаецца, а гэта дае спадзяванне на тое, што ў вёсках і далей будзе гучаць дзіцячы смех і працягвацца жыццё.
Садкоўцы і вучні-пачаткоўцы знаходзяцца ва ўтульным сучасным будынку Стайкаўскага ВПК ДСПШ, дзе для іх развіцця і вучобы створаны належныя ўмовы. Зараз тут утрымліваецца 32 дзіцяці, 20 з якіх — садкоўцы, астатнія — школьнікі. Ва ўтульных і прасторных пакоях цёпла, рабяты забяспечаны гарачым харчаваннем, ёсць пляцоўка для гульняў і заняткаў спортам.
Пацікавіліся ў Міхаіла Фрэйберга і наконт злабадзённай зараз праблемы — дармаедства. Такіх грамадзян на тэрыторыі сельсавета — 56. На прайшоўшае пасяджэнне савета апорнага пункта аховы правапарадку былі выкліканы асобы, якія вядуць бязладнае жыццё і нідзе не працуюць. Дадзенай катэгорыі грамадзян растлумачылі, што ў далейшым усе яны абавязаны працаўладкавацца, інакш іх чакаюць непрыемныя перспектывы. Да слова, многія адразу ж накіраваліся да старшыні СВК “Калгас “Свярдлова” Аляксандра Іваніцкага з пісьмовымі заявамі аб прадастаўленні ім работы.
Адным з перспектыўных накірункаў развіцця сельсавета з’яўляецца аграэкатурызм. На тэрыторыі Чыгірынскага вадасховішча размешчана нямала аб’ектаў для адпачынку і правядзення вольнага часу, як дзяржаўнай, так і асабістай форм уласнасці. Іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Дадзеныя аб’екты карыстаюцца папулярнасцю як у жыхароў раёна, вобласці, так і ў расіян, якія наведваюцца сюды цэлымі сем’ямі.
Выканкам сельскага Савета дэпутатаў з’яўляецца самым набліжаным да людзей органам выканаўчай улады. А старасты вёсак — самыя галоўныя памочнікі і дарадчыкі мясцовай улады, менавіта яны даводзяць да сваіх аднавяскоўцаў інфармацыю пра ўсё, што адбываецца на тэрыторыі сельсавета, раёна, у грамадстве. Гэта — ініцыятыўныя, аўтарытэтныя і паважаныя людзі з вялікім жыццёвым вопытам.
Многія з іх адчувальна дапамагаюць сельвыканкаму вырашаць найбольш актуальныя праблемы, якія ўзнікаюць на месцах. У першую чаргу, гэта датычыцца добраўпарадкавання вясковых могілак, падтрымання парадку ў населеных пунктах, утрымання грамадзянамі ў належным стане сваіх прыдамавых тэрыторый.
З разуменнем і адказнасцю да сваёй справы ставіцца стараста вёскі Шмакі Наталля Беразоўская. Не адзін год яна займае гэтую пасаду. Акрамя таго, Наталля Паўлаўна на працягу 28 гадоў працуе паштальёнам аддзялення паштовай сувязі а/г Стайкі. Менавіта яна, як ніхто іншы, ведае, чым жывуць вяскоўцы, асабліва пажылыя. Жанчына заўсёды прасочыць, каб зімой была расчышчана вясковая вуліца, каб гаспадары падтрымлівалі чысціню і парадак вакол сваіх сядзіб. Яна ніколі не адказвае ў дапамозе: пры неабходнасці дастаўляе сваім бабулям і дзядуля неабходныя тавары, што рэалізуюцца праз паштовае аддзяленне, купляе ім лекавыя сродкі, заплоціць за тэлефон і электраэнергію. І людзі ёй вельмі ўдзячныя: яна ніколі не пакідае без вырашэння пытанні вяскоўцаў, для кожнага знойдзе добрае слова падтрымкі.
Станоўча ахарактарызаваў Міхаіл Фрэйберг работу ўстаноў культуры: Стайкаўскага сельскага клуба і бібліятэкі. Работнікі гэтых устаноў змаглі не толькі садзейнічаць развіццю мастацкай самадзейнасці на тэрыторыі сельсавета, але і знайсці шматлікіх прыхільнікаў культурнага жыцця на вёсцы.
На любое святочнае мерапрыемства ў мясцовым клубе, загадчыкам якога на працягу 17 гадоў з’яўляецца Ніна Шаболда, збіраецца значная колькасць вяскоўцаў. Жанчына змагла сабраць вакол сябе аднадумцаў: сваімі сіламі яны ладзяць святочныя канцэрты і мерапрыемствы, а таксама праводзяць народныя гулянні і абрады. Пры сельскім клубе працуюць гурткі “Лейся, песня” і “Незабудка”, апошні, дарэчы, сабраў у сваіх радах людзей розных прафесій, але аб’яднаных адным — любоўю да песні. Мясцовая дзятва з задавальненнем наведвае клуб: кожны тут знаходзіць для сябе занятак для душы: адны малююць і робяць вырабы сваімі рукамі, іншыя гуляюць у тэніс ці глядзяць анімацыйны ці мастацкі фільмы.
Не змяншаецца на вёсцы і колькасць прыхільнікаў цікавай кніжкі. Па словах загадчыцы бібліятэкі Анастасіі Лук’яненка, сярод частых наведвальнікаў установы як маладыя, так і пажылыя вяскоўцы. Кніжны фонд бібліятэкі пастаянна папаўняецца, таму кожны знаходзіць сабе літаратуру па душы. Карыстаецца попытам і такая паслуга, як пракат дыскаў з пазнавальнай інфармацыяй і кінафільмамі. Мясцовая дзятва з задавальненнем карыстаецца камп’ютарнымі паслугамі з магчымасцю выхаду ў Інтэрнет.
Яшчэ адна прыемная навіна чакае жыхароў а/г Стайкі напярэдадні Новага года: “Белтэлекам” праводзіць работы па замене існуючых тэлефонных ліній на новыя, што дазволіць вяскоўцам далучыцца да прыхільнікаў хуткаскараснога Інтэрнета і інтэрактыўнага тэлебачання.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем